Джордж Дэйвіс Снел: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Джордж Дэйвіс Снел''' (анг.George Davis Snell, 19 снежня 1903, Брэдфард, штат Масачусетс - [[6 чэр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:54, 13 жніўня 2012

Джордж Дэйвіс Снел (анг.George Davis Snell, 19 снежня 1903, Брэдфард, штат Масачусетс - 6 чэрвеня 1996, Бар Харбар, штат Мэн) — амерыканскі генетык і імунолаг, які адкрыў генетычныя фактары, якія вызначаюць тканкавую сумяшчальнасць пры трансплантацыі. Яго працы на мышах прывялі неўзабаве да адкрыцця галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці ў чалавека, што стала асновай падбору донараў для паспяховай трансплантацыі тканак і органаў. У 1980 годзе Снел атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне разам з Барухам Бенасерафам і Жанам Дасэ.