Розніца паміж версіямі "Дафніс і Хлоя"

Аб’ём не змяніўся ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Літаратурны твор |Назва = Дафніс і Хлоя |Назва-арыгінал = Δάφνιν καὶ Χλόην |Выя...')
 
др
Падкідышы, пэўна б, адразу загінулі, калі б імі не заапекаваліся сельскія багі — Пан ды німфы, якія паслалі хлопчыку казу, а дзяўчынцы авечку, якія і кармілі іх, пакуль не адшукалі пастухі малечаў, высочваючы, куды гэта адлучаецца іхняя жывёлка. Ламан знаходзіць хлопчыка, якога карміла каза, і бярэ да сябе. Праз два гады Дрыяс гэтак жа знаходзіць дзяўчынку, якую карміла авечка, і бярэ сабе на ўтрыманне; пазней мы бачым, як, падросшы, гэтыя пастушкі разам пасуць чароды.
 
Пасля такога ўступу апавядалыіікапавядальнік адразу перакідвае знайдаў у іх падлеткавы час. Дзеці падраслі ўжо, яму 15 гадоў, ёй — 13, разам пасвяць чароды і закахаліся адно ў аднаго. Яны яшчэ нічога не ведаюць пра каханне, пра ўсемагутнага [[Эрас, бог|Эраса]], а ўжо ахоплены яго пачуццём.
 
Для Дафніса і Хлоі першы пацалунак — як агонь, але надалей і яго не хапае: яны мучаюцца, пакутуюць, бо адчуваюць, што павінна яшчэ быць нешта, што дало б палёгку. Неспатольная смага палае ў сэрцы. I яны ніяк не могуць суняць яе, і не таму, што нешта перашкаджае ім, а са звычайнай несвядомасці. Бо яны ўпершыню для сябе адкрываюць пацалункі, абдымкі, ляжанне побач. Яны шукаюць розныя спосабы, каб заспакоіць незаспакоенае пачуццё. Перад імі ходзяць авечкі, козы, час ад часу ўзбуджаюцца, злучаюцца і спакойна пасля пасуцца. А яны — Дафніс і Хлоя — усё ніяк не могуць знайсці такога супакаення. Дафніс нават горыцца: няўжо ён горшы за барана ці казла?