Розніца паміж версіямі "Дафніс і Хлоя"

2 байты выдалена ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
Для Дафніса і Хлоі першы пацалунак — як агонь, але надалей і яго не хапае: яны мучаюцца, пакутуюць, бо адчуваюць, што павінна яшчэ быць нешта, што дало б палёгку. Неспатольная смага палае ў сэрцы. I яны ніяк не могуць суняць яе, і не таму, што нешта перашкаджае ім, а са звычайнай несвядомасці. Бо яны ўпершыню для сябе адкрываюць пацалункі, абдымкі, ляжанне побач. Яны шукаюць розныя спосабы, каб заспакоіць незаспакоенае пачуццё. Перад імі ходзяць авечкі, козы, час ад часу ўзбуджаюцца, злучаюцца і спакойна пасля пасуцца. А яны — Дафніс і Хлоя — усё ніяк не могуць знайсці такога супакаення. Дафніс нават горыцца: няўжо ён горшы за барана ці казла?
 
Найвялікшая цнатлівасць, нявінная гульня ідуць у творы на мяжы звабнай спакусы. Малюючы чысціню кахання, Лонг, аднак, не абміне згадаць і Гнатана, аматара да хлапечага кахання, і Лікэніён, даючы ёй вымоўнае імя — па-грэцку «маладая ваўчыца», якім у старажытным Рыме называлі распусных жанчын. Спрактыкаваная Лікэніён пакажа Дафнісу, што такое фізічнае каханме. Але і навучаны Дафніс не наблізіцца да Хлоі, бо ён па-чалавечы, умеючы стрымаць сябе, паважаючы, какаекахае Хлою і не хоча спрычыніць ёй страху і болю.
Не, не так, як жывёла, кахае чалавек. I будзе ў іх той найвы-шэйшынайвышэйшы, адзіяы час, будзе шлюб, і -боль каханай нібы растворьшдарастворыцца ў вясельных спевах і скоках шматлікіх сведкаў іх сямейнага шчасця.
 
Дафніс і Хлоя паказаны як кволыя, пасіўныя істоты. Яны не ўмеюць змагацца, не могуць пастаяць за сябе, больш плачуць і жаляцца. Асабяіва Дафніс, які ў рамане часам выглядае бязвольнейшым, чым дзяўчына Хлоя. Тая яшчэ няўрымсна дзейнічае, калі разбойнікі хапаюць Дафніса. I які бездапаможны ён, адседжваенда ў дупле, калі метымнейцы халаюць Хлою. Увогуле героі як бы цалкам пакладаюцца на боскую волю. I ён сапраўды ратуе іх — Эрас, гэты ў рамане бог над багамі, бог кахання.