Розніца паміж версіямі "Дафніс і Хлоя"

13 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
Падрабязны аналіз кахання пастуха і пастушкі надае твору рысы псіхалагічнага рамана. Паводле сюжэтна-кампазіцыйнай будовы ён спалучаецца з матывамі букалічнай паэзіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вытанчанасцю і багаццем прыёмаў антычнай рыторыкі.<ref>С. Малюковіч (1999)</ref> У творы адкінуты далёкія блуканні і вандроўкі закаханых герояў па многіх краінах і морах, няма дэкламацый і маналогаў, абавязковых ва ўсіх ранейшых грэцкіх раманах.<ref>А. Клышка (1991)</ref>
 
Лонг тонка паказвае зараджэнне кахання, як усё вакол каханай і каханага пачынае бачыцца інакш. I яе хваёвы вянок, і яго адзенне, і сірынга з цяпломцяпло яе губ. Непакой, надзея, радасць — усё міла і непаўторна, бо ўсё гэта ад яе і ад яго. Твор поўніцца адчуваннем красы, радасці гэтых драбніц, кожная з якіх сама сведчанне кахання. Разлеглае рэха далёкай песні маракоў, як і смех вясновых патокаў, летняя спёка, зімовая сцюжа — усё гэта гучыць і спявае для Дафніса і Хлоі песняю кахання. Ды нават каб вакол іх нічога не здаралася, іх сэрцы перапоўнены ёю. Твор — магутны хваласпеў каханню. Ён праходзіць ці не праз усе маналогі герояў, пачынаючы ад першага, Хлоінага, калі яна знемагае, адчуўшы ўсямоц гэтага пачуцця.<ref>А. Клышка (1991)</ref>
 
У творы бачыцца ўраўнаважанасць кампазіцыі, стройнасць раз-гортванняразгортвання сюжэта: кожная з'ява ў жыцці аднаго героя мае сваю адпаведнасць у становішчы другога, і гэтыя раўналежныя пасля зліваюцца ў новым сінтэзе. У аўтара твора відаць майстэрскае валоданне прыёмамі антычнай рыторыкі. Твор разгортвае перад чытачом ці не ўсю тагачасную класіфікацыю апісанняў: малюнкаў, краявідаў, мясцін, садоў, пораў года, асоб. Тут сустракаеш прамовы самых розных відаў, у тым ліку і судовыя, дыялогі, маналогі, скаргі. Кожны эпізод у рамане добра абдуманы, узважаны.<ref>А. Клышка (1991)</ref>
 
Праз такую пажорнасздь герояў, праз адыход ад алімпійскага шматбожжа твор Лонга як бы засведчыў новы зрух у грамадстве, яго выспяванне ўспрыняць рэлігійнае і філасофскае аднабожжа. Твор Лонга з яго апяваннем маладога кахання як бы пярэдадзень тае ўсеахопнае любові да бліжняга, якую прагалосіць сваім дабравесцем той, хто дасць імем сваім назву новай, нашай эры.