Розніца паміж версіямі "Баляслаў Паўлавіч Аскерка"

др
вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
др (вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794))
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] 1862–1863, удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Аскеркі|Аскеркаў]] гербу «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛ, а род маці — [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] і [[НавагрудскаеНовагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]].
 
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны [[Яленскія|Яленскай]] у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў [[1814]] налічвалася 652 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]]. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента [[Галоўны суд Мінскай губерні|Галоўнага суда Мінскай губерні]] (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран [[Рэчыція павятовыя маршалкі|рэчыцкім павятовым маршалкам]] (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–1810), мазырскага старосты (1786—1795) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802).
64 554

праўкі