Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
 
== Паходжанне ==
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Корчак (герб)|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[НавагрудскаеНовагародскае ваяводства|Навагрудскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лучыцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў сям’і [[Фелікс Янавіч Яленскі|Фелікса Янавіча Яленскага]] (нар.1775) і яго жонкі Камілы Янаўны-Хрызастомаўны Рдултоўскай. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, Напалеон-Міхал-Ян Феліксавіч Яленскі. Бацька Фелікс быў сынам навагрудскага кашталяніца і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802) [[Ян Рафалавіч Яленскі|Яна Рафалавіча Яленскага]] (1756—1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынём ІІ дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]] (1805—1808, 1812—1814). Маці Каміла была дачкой навагрудскага падваяводы і навагрудскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны [[Род Ржавускіх|Ржавускай]] (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны [[Род Радзівілаў|Радзівіл]]). У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]); ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак [[Лучыцы]] ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]]; а паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.
 
14 студзеня 1857 мазырскі земскі спраўнік прасіў Напалеона Яленскага прыбыць у маёнтак Капцэвічы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] ў сувязі з хваляваннямі і непавінавацтвам сялян.
[[Выява:Napoleon_Jelenski_i_Hieronim_KieniewiczNapoleon Jelenski i Hieronim Kieniewicz.jpg|left|thumb|Напалеон Феліксавіч Яленскі (злева) і [[Геранім Феліксавіч Кеневіч]] (1834—1864), маянткоўцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]]]]
 
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] на імя [[Віленскі генерал-губернатар |Віленскага генерал-губернатара ]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — [[Атон Ігнатавіч Горват]], былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Напалеон Феліксавіч Яленскі ўвайшоў членам ад [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] (разам з [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), [[Артур Даніэлевіч Горват|Артурам Даніэлевічам Горватам]] (1838—1903) і [[Геранім Геранімавіч Кеневіч|Геранімам Геранімавічам Кеневічам]] (1831—1911)) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
 
У пачатку 1860-х напярэдадні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863–1864 гадоў]] далучыўся да таемнай арганізацыі — групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]] (1827—1897), [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка|Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам]] (1830—1911), [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктарам Старжынскім]] (1826—1882), [[Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі|Ігнатам Юзафавічам-Мікалаевічам Лапацінскім]] (1822—1882), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі|Францам Дамінікавічам Далеўскім]] (1825—1904), графам [[Станіслаў Міхалавіч Плятар|Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятарам]] (нар. 1823).
64 467

правак