Александрыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 60:
|add3 =
}}
'''Александрыя'''  — [[горад]], важнейшы гандлёвы і культурны цэнтр [[Егіпет|Егіпта]] на беразе [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]] ў дэльце [[рака Ніл|р. Ніл]], зараз адміністрацыйны цэнтр губернатарства.
 
Пабудаваны быў [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]] у [[332 да н.э.|332]]—[[331 да н.э.]] Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню горад хутка развіваўся і пасля смерці свайго заснавальніка стаў сталіцаю грэка-егіпецкай дзяржавы [[Дынастыя Пталамеяў|Пталамеяў]] і цэнтрам [[элінізм|эліністычнай культуры]]. 3 [[30-я да н.э.|30-х да н.э.]] у складзе [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]]. Надзвычай вялікае значэнне АляксандрыяАлександрыя іграла ў культурным і рэлігійным жыцці [[Антычнасць|антычнага свету]]. У першыя стагоддзі ранняга сярэднявечча яна яшчэ працягвала заставацца адным з цэнтраў грэчаскай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]], пад уладай якой яна знаходзілася з канца [[4 ст. н.э.]] АляксандрыяАлександрыя разам з тым была і адным з галоўных цэнтраў ранняга [[хрысціянства]] і [[манаства]]. Менавіта тут у [[4 ст.]] патрыярх [[Афанасій Александрыйскі]] ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэння [[Арый|Арыя]]. А мясцовыя манахі-хрысціяне ў помсту за разбурэнне храма спалілі славутую [[Александрыйская бібліятэка|Александрыйскую бібліятэку]] з усімі яе велізарнымі для таго часу кніжнымі фондамі. У [[7 ст.]] Александрыя была заваявана [[арабы|арабамі]], а пасля заснавання імі ў [[969]] [[Каір]]а наступіў яе заняпад.<ref>Скарына Ф. Творы…</ref>
 
Александрыя зноў набывае вялікае значэнне ў [[1798]] з пачаткам Егіпецкай кампаніі [[Напалеон]]а. Французская армія захоплівае горад ў ліпені 1798 і ўтрымлівае яго да [[1801]]. У сакавіку 1801 брытанскі экспедыцыйны корпус разбівае французскія сілы, а ў верасні таго ж году пасля асады займае Александрыю. Пачынаецца перыяд панавання англічан. Махамед Алі, [[Асманская імперыя|асманскі]] губернатар Егіпта, адбудоўвае горад, амаль да ступені яго былой славы. Паступова Александрыя становіцца горадам такога ж значэння ў эканамічным, культурным, транспартным, адукацыйным плане, як і Каір, а ў нечым і пераўзыходзіць яго. У [[1954]] Александрыя стала ахвярай бамбардыроўкі ізраільскай авіяцыі.
 
== Адміністрацыйнае дзяленне ==
Сучасная Александрыя падзяляецца на 6 раёнаў:
* Аль-Мантаза (1,2  млн. жыхароў)
* Шарак (Усходняя Александрыя) (1  млн. жыхароў)
* Васат (Цэнтральная Александрыя) (0,5  млн. жыхароў)
* Аль-Амрыя (845 тыс. жыхароў)
* Агамі (Заходняя Александрыя) (390 тыс. жыхароў)
* Аль-Гамрок (146 тыс. жыхароў).
Два горада, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Александрыйскага губернатарства, ствараюць разам з самой Александрыяй агламерацыю:
* Борг аль-Араб (187 тыс. жыхароў)
* Нью-Борг аль-Араб (8 тыс. жыхароў).