Розніца паміж версіямі "Прыпяцкае Палессе"

36 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
др
→‎Рэльеф: вікіфікацыя
др (вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (8032))
др (→‎Рэльеф: вікіфікацыя)
 
== Рэльеф ==
Нізінная тэрыторыя ўяўляе сабой сістэму алювіяльных, поймавых, азёрна-алювіяльных раўнін з участкамі водна-ледавіковых і марэнных раўнін, краявымі ўзгоркамі і градамі. Характэрна наяўнасць буйных затарфаваных балотных масіваў і рэшткавых азёр. Мінімальная вышыня рэльефу 113  м прымеркавана да ўрэзу р. [[Рака Прыпяць|Прыпяць]] у сутоках з р. [[Пціч]], найбольшая 155—186 м  — да краявых марэнных утварэнняў.
 
Азёрна-алювіяльныя раўніны вылучаюцца на паўночным захадзе з азёрамі [[Выганашчанскае возера|Выганашчанскае]], Чорнае, Спораўскае і інш. з адноснымі перавышэннямі паверхні 0,5—1,5  м; уздоўж р. [[Арэса]] і вакол [[возера Чырвонае]] з адноснымі вышынямі 1—2 м (зрэдку трапляюцца пясчаныя ўзгоркі вышынёю да 5 м); паміж рэкамі [[Сцвіга]] і [[Убарць]] у шыротным напрамку з ваганнямі адносных вышынь 0,3-—0,5  м.
 
Водна-ледавіковыя раўніны маюць хвалістую паверхню з нахілам у бок р. Прыпяць, з адноснымі вышынямі ад 1,5 да 3—5  м, ускладненую ланцугамі дзюн або асобнымі марэннымі ўзгоркамі. Каля г.п. [[Лагішын]] і в. Парахонск Пінскага р-на Брэсцкай вобласці дэнудаваныя краявыя ледавіковыя грады і ўзгоркі, згладжаныя і выцягнутыя ў субшыротным напрамку.
 
Размытыя краявыя ледавіковыя грады (адносныя перавышэнні 8—10  м, радзей 15—20 м) захаваліся каля г.п. Акцябрскі і г. [[Петрыкаў]], в. Мілевічы і Вятчын Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобласці.
 
[[File:Prypiac.jpg|thumb|Даліна ракі Прыпяць]]
У даліне р. Прыпяць пойма і дзве надпоймавыя тэрасы. Пойма нізкая, забалочаная, паверхня ўскладнена пясчанымі грывамі (вышыня 0,5—1  м, шырыня 30—40  м, даўжыня 0,2—1,5 км). Першая надпоймавая тэраса акумулятыўная, шырынёю ад 1—2  км да 8 км (на левабярэжжы), у месцах упадзення найбольшых прытокаў да 10—18  км. Паверхня роўная, месцамі забалочаная. Другая тэраса эразійна-акумулятыўная, шырынёй ад 0,2—-0,5  км да 18  км. Паверхня плоска-хвалістая з перавышэннямі 3—5  м, характэрны астанцы марэннай раўніны. Абедзве тэрасы ўскладнены эолавымі формамі.
 
== Клімат ==