Камуністычная партыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 18:
'''Камуністычная партыя Польшчы''' (КПП) створана [[16.12]].[[1918]] ў выніку аб'яднання Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы ([[СДКПіЛ]]) і Польскай сацыялістычнай партыі-лявіцы ([[ППС-лявіца]]). Адна з заснавальніц [[Камінтэрн|Камуністычнага Інтэрнацыянала]] (1919). Да лютага 1925 называлася Камуністычная рабочая партыя Полынчы (КПРП).
 
На I з'ездзе КПРП ([[16 снежня]] [[1918]]  г.) прыняты палітычная платформа, маніфест і зацверджаны часовы статут партыі. З'езд ставіў задачу звяржэння панавання буржуазіі шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі і ўстанаўлення дыктатуры пралетарыяту ў цесным кантакце з рабочым класам Савецкай Расіі. У пытанні аб саюзе рабочага класа і сялянства КПРП улічвала інтарэсы толькі сельскагаспадарчага пралетарыяту; прызнанне права нацый на самавызначэнне лічыла несумяшчальным з пралетарскім інтэрнацыяналізмам, што фактычна азначала і адмаўленне незалежнасці Польскай дзяржавы. У [[1918]] - [[1919]]  гг. асноўную ўвагу аддавала стварэнню Саветаў, арганізацыі забастовачнай барацьбы, што спрыяла ўвядзенню ў краіне 8-гадзіннага рабочага дня, сацыяльнага страхавання, права на забастоўку, іншых сацыяльных заваёў. У [[1920]]  г. да КПРП далучылася ППС-апазіцыя, якая вылучалася ў самастойную партыю з левага крыла [[{{нп3|ППС]] — лявіца|ППС — лявіцы|ru|ППС — левица}} (верасень 1919). У практычнай дзейнасці КПРП выкарыстоўвала і парламенцкія формы работы. У жніўні [[1922]]  г. яна стварыла легальны Саюз пралетарыяту горада і вё'скі, па спісе якога на выбарах у сейм у лістападзе 1922 выбраны 2 дэпутаты, у сакавіку 1928  — 7 дэпутатаў-камуністаў.
 
Пераломным момантам у ідэалагічным развіцці КПРП стаў яе II з'езд (верасень-кастрычнік 1923), на якім партыя выступіла за адзінства дзеянняў у рабочым руху, саюз з усімі пластамі сялянства і інтэлігенцыяй, у падтрымку рэвалюцыйна-вызвольнай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў, за права нацый на самавызначэнне. На аснове гэтых рашэнняў у кастрычніку 1923 створана [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі]], якая ўваходзіла ў КПРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Рашэнні II з'езда садзейнічалі пашырэнню ўплыву КПРП на новыя пласты грамадства, умацаванню сувязей з сялянствам. 3 камуністамі цесна супрацоўнічалі Незалежная сялянская партыя, [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада]], Сельраб (1926-29) і інш. У лютым 1924 група дзеячаў КПРП у эміграцыі (Ю. Ляшчынскі (Ленскі), Г. Штэйн-Каменскі (Л. Домскі), З. Уншліхт (С. Асінская) і Дамоўскі (Л. Прэнцкі)] з сектанцка-дагматычных пазіцый выступілі з крытыкай тактычнай лініі партыі, супраць пагадненняў з ППС. Створаная на V кангрэсе Камінтэрна (чэрвень-ліпень 1924) спецыяльная камісія адхіліла А. Варшаўскага (Варскага), М. Кашуцку (Костшэву), Г. Валецкага і Э. Прухняка ад кіраўніцтва КПРП, што ўзмацніла сектанцка-дагматычнае крыло ў кіруючым актыве партыі. III з'езд КПРП (студзень-люты 1925) перайменаваў партыю ў КПП і зарыентаваў на правядзенне адзінства дзеянняў толькі «знізу», г.зн. адмаўляў пагадненні з кіраўніцгвам сацыял-дэмакратычных партый, недаацэньваў значэнне дэмакратычных патрабаванняў, перабольшваў перспектывы рэвалюцыйнай барацьбы. Асуджэнне на IV канферэнцыі КПП (лістапад-снежань 1925) ультралевых, сектанцкіх памылак групы Домскага і ўстаноўка на адзінства дзеянняў у рабочым руху не ўнеслі істотных змен у практычную дзейнасць партыі. Кіраўніцтва КПП падтрымала ваенны пераварот Ю. Пілсудскага (май [[1926]]). Высвятленне прычын гэтага ў асяроддзі партыйнага актыву прывяло да ўтварэння ў кіруючым ядры КПП дзвюх фракцый: «большасці»  — Варскі, Костшэва, Прухняк, А. Данялюк (Э. Стафанскі), Г. Ляўрэр (Бранд), Е. Сахацкі і інш., 5  — якая больш рэалістычна ацэньвала палітычную сітуацыю ва ўмовах прыходу да ўлады рэжыму «санацыі», лічыла найпершым вырашэнне задач дэмакратычнага характару, і «меншасці»  — Ленскі, Я. Пашын, С. Амстэрдам (Г. Генрыкоўскі), Е. Герынг (Рынг), І. Лагіновіч (П. Корчык) і інш.,  — што арыентавалася на непасрэдна сацыялістычны этап рэвалюцыі, імкнулася фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. Спробы IV з'езда КПП (май-жнівень 1927) прадухіліць фракцыйную барацьбу (у склад ЦК КПП былі выбраны лідэры «большасці» і «меншасці») поспеху не мелі. 5-ы пленум ЦК КПП
(чзрвень 1929) перадаў кіраўніцтва партыі прыхільнікам лініі «меншасці». Недаацэнка неабходнасці дэмакратычных пераўтварэнняў у Польшчы была характэрна і для рашэнняў апошняга V з'езда КПП (жнівень 1930), што ўскладняла супрацоўнінтва з партыямі і арганізацыямі, апазіцыйнымі рэжыму «санацыі». У гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929-33) КПП выступіла арганізатарам шматлікіх выступленняў рабочых і сялян у абарону іх жыццёвых інтарэсаў, супраць імкнення работадаўцаў перакласці цяжар эканамічнага крызісу на працоўных. Ва ўмовах узмацнення наступу на сацыяльныя і палітычныя заваёвы КПП у сярэдзіне 1930-х г.
адышла ад сектанцка-дагматычнай лініі, пачала захады па наладжванні адзінства дзеянняў з прадстаўнікамі розных палітычных кірункаў, у т.л. з ППС, [[Бунд]]ам, «Стронніцтвам людовым». Зыходзячы з рашэнняў VII кангрэса Камінтэрна (ліпень-жнівень 1935), КПП распрацавала платформу дэмакратычных і сацыяльна-эканамічных патрабаванняў, канцэпцыю антыфашысцкага народнага фронту, што знайшла водгук у грамадскасці. Пад адзінафрантавымі лозунгамі адбыліся сумесныя забастоўкі рабочых рознай партыйнай прыналежнасці ў абарону сваіх сацыяльных і палітычных заваёў, масавыя выступленні сялян у 1936-37, шматлікія мітынгі і дэманстрацыі. КПП выступіла з патрабаваннем скасавання дагавора паміж Полыдчай і фашысцкай Германіяй (1934), у якім бачыла пагрозу суверэнітэту краіны, арганізоўвала выступленні працоўных супраць пагрозы вайны, з'явілася ініцыятарам правядзення антыфашысцкага кангрэса дзеячаў кулыпуры 1936 у [[Львоў|Львове]], паслядоўна выступала за дружбу з [[СССР]]. Тысячы камуністаў змагаліся ў 1936-37 у [[Іспанія|Іспаніі]] ў радах рэспубліканцаў. Нелегальна выходзілі друкаваныя органы КПП: газета «Czerwony Sztandar» («Чырвоны сцяг»), тэарэтычны часопіс «Nowy Przegląd» («Новы агляд»).
 
У жніўні [[1938]] Выканком Камінтэрна на падставе неабгрунтаваных абвінавачанняў у шырокім пранікненні ў кіруючыя органы партыі агентуры польскай дэфензівы прыняў рашэнне аб роспуску КПП. Гэтаму папярэднічалі арышты вясной  — летам 1937 кіраўнікоў КПП, якія знаходзіліся ці былі выкліканы ў СССР: Ленскага (генеральны сакратар), Б. Бартноўскага (Бранкоўскага), Прухняка, У. Стэіна (Краеўскага), Ф. Гжэлыычака (Гжэгажэўскага), Рынга. Былі арыштаваны дзеячы былой «большасці» Варскі, Костшэва, Валецкі і інш. Аднак і пасля роспуску партыі камуністы працягвалі барацьбу ў розных грамадскіх арганізацыях. У маі 1939 Сакратарыят Выканкома Камінтэрна прыняў рашэнне аб аднаўленні КПП і стварыў ініцыятыўную групу, але гэта рашэнне засталося нявыкананым у сувязі з пачаткам 2-й сусветнай вайны. У гады вайны былыя члены КПП ўдзельнічалі ў партызанскім руху, сталі ініцыятарамі стварэння антыфашысцкіх арганізацый. У студзені 1942 камуністы стварылі Польскую рабочую партыю, якая прадоўжыла справу КПП.
 
У лютым [[1956]] у сумеснай заяве Цэнтральных Камітэтаў Камуністычных партый Савецкага Саюза, Балгарыі, Фінляндыі, Італіі і ПАРП абвінавачанне ў адрас КПП было прызнана сфальсіфікаваным, а яе роспуск неабгрунтаваным. Рэпрэсіраваныя кіраўнікі КПП былі рэабілітаваны, а яе дзейнасць ачышчана ад паклёпніцкіх выдумак.