Беларуская сацыялістычная грамада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др вікіфікацыя
Радок 23:
Грамада пашырала свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў [[Мінск]]у, [[Бабруйск]]у, [[Слуцк]]у, [[Віцебск]]у, [[Гомель|Гомелі]], [[Петраград]]зе, [[Масква|Маскве]] і іншых. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5000 членаў і спачуваючых, у маі — чэрвені 1917 выдавала газету «[[Грамада]]», мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думаў [[Мінск]]а, [[Петраград]]зе, [[Бабруйск]]а.
 
У чэрвені [[1917]] г. канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які ўвайшлі [[Палута Аляксандраўна Бадунова|П. А. Бадунова]], [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|А. Л. Бурбіс]], [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Я. Я. Варонка]], [[Клаўдзій Дуж-Душэўскі|К. С. Дуж-Душэўскі]], [[Зміцер Хведаравіч Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]], [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]], [[Якуб Колас|Я. Колас]], [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. А. Смоліч]]. БСГ займала кіруючае становішча ў [[ЦРБА|Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый]], [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай радзе]], актыўна ўдзельнічала ў скліканні [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'езда 1917]] г. У кастрычніка [[1917]] БСГ налічвала каля 10 000 членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавісцкіх. У верасні [[1917]] г. частка левага крыла БСГ вылучалася і ўтварыла аранізацыю бальшавіцкага кірунку — [[Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю]]. У пачатку [[1918]] г. адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Петраградская і Маскоўская арганізацыі сталі на шлях утварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета [[1918]] г. БСГ распалася на [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] і [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]]. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]], некаторыя ўступілі ў [[Беларуская секцыя РКП(б)|беларускія секцыі РКП(б)]]. На пачатку [[1919]] г. у [[Вільня|Вільні]] пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады. Пераемніцай традыццый БСГ з [[1991]] г. стала [[Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада"|Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада]].
 
== Гл. таксама ==