Першы ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SilvonenBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: yo:Episteli Kìnní sí Timoteu
Радок 13:
 
Таксама Павел падрабязна растлумачвае Цімафею, як той павінен адносіцца да сяброў хрысціянскай суполкі рознага ўзросту, полу і сацыяльнага становішча, асабліва звяртаючы ўвагу на старшынь і ўдоў, якія жылі за кошт суполкі.
== Месца і час напісання ліста ==
Часі месца напісання дакладна вызначыць цяжка. Існуюць меркаванні, што пасля суда [[Нерон]]а Павел атрымаў волю і змог прапаведваць у [[Іспанія|Іспаніі]] і зноў наведаць заснаваныя ім суполкі. Таму месцам напісання можа быць [[Македонія, рымская правінцыя|Македонія]], а напісаны ліст у [[67]] годзе.
 
==Структура ліста==
Ліст складаецца з 6 раздзелаў, якія можна падзяліць на дзве часткі. У первай апостал разглядае праблемы кіраўніцтвам царквы, а ў другой даюцца практычныя парады Цімафею адносна выканання ім абавязкаў кіраўніцтва царквой. Ліст пачынаецца з патрабавання супрацстаяць ілжэвучэнням. Потым ідзе ўдзячная малітва Богу, за якой следуе вучэнне пра малітву, каб вернікі маліліся за ўладу і ўладароў. Пасля разглядаюцца прынцыпы кіраўніцтва суполкай, а таксама патрабаванні да будучых біскупаў і дыяканаў. Другая частка ліста прысвечана жыццю суполкі і асабістым настаўленням.