Розніца паміж версіямі "Рымская літаратура"

66 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др
Гісторыя вядомай нам рымскай літаратуры пачынаецца ў сярэдзіне [[3 ст. да н.э.]] У гэты час [[Лівій Андронік]], грэк з паходжання, пераклаў [[Гамер]]аву [[Адысея|Адысею]] [[сатурнаў верш|сатурнавым вершам]], а таксама стварыў шэраг [[лацінская мова|лацінскіх]] трагедый і камедый на грэцкі ўзор (магчыма, ізноў жа перакладаў з грэцкіх арыгіналаў). Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. У канцы таго ж стагоддзя [[Гней Невій]] стварыў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб [[Першая Пунічная вайна|Першай Пунічнай вайне]], таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.
 
У пачатку [[2 ст. да н.э.]] [[Квінт Эній]] адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі [[дактылічны гекзаметр]], які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. [[Плаўт]] (каля 254–184 да н.э.), [[Цэцылій Стацый]] (каля 220–160 да н.э.) і [[Тэрэнцый]] (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па [[Афіны|Афінскіх]] узорах. [[Катон Старэйшы]] піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)
 
Закрывае перыяд ранняй рымскай літаратуры паэт [[Гай Луцылій]] (160я-103/2 на н.э.), які ўвёў у рымскую паэзію тэмы штодзённасці.
2 483

праўкі