Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р)''', Партыя беларускіх эсэраў — палітычная партыя, якая існавала ў 1918-24.
 
Пачала фарміравацца ў красавіку [[1918]]. Створана па ініцыятыве групы членаў [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ) на чале з [[Т. Грыб]]ам і [[П. Бадунова]]й, якія выступалі супраць правага крыла БСГ з-за яго прагерманскай арыентацыі. Гэта група выйшла з [[Народны сакратарыят, БНР|Народнага сакратарыяту БНР]] і ў маі 1918 заявіла аб стварэнні БПС-Р. Кіруючае ядро партыі склалі М. Асвяцімскі, П. Бадунова, Т. Грыб, [[Л. Заяц]], А. Карач, [[Я. Ладноў]], [[Я. Мамонька]], А. Маркевіч, [[С. Некрашэвіч]], М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, [[Я. Чарапук]], [[Ф. Шантыр]], [[М. Шыла]] і інш.
 
У сваёй дзейнасціі БПС-Р арыентавалася на сялянства. Патрабаванні яе зводзіліся да ўстанаўлення «дыктатуры працоўных», сацыялізацыі зямлі, кааперыравання сялянства, незалежнай беларускай рэспублікі ў этнаграфічных межах. Арганізоўвала ўзброенае супраціўленне польскім інтэрвентам. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] дзейнічала ў падполлі, яе прадстаўнікі стварылі [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю]] і ў [[1924]] ўліліся ў склад [[КПЗБ]].