Падуанскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 7:
Заснаваны выкладчыкамі і студэнтамі, якія пакінулі [[Балонскі ўніверсітэт]] з-за канфлікту з начальствам. У Сярэднія стагоддзі ў Падуі вучыліся студэнты з усёй Еўропы, падзеленыя на «нацыі» (зямляцтвы) па месцы паходжання. З 1339 па 1813 гады падзелены на дзве арганізацыі - ''Universitas Iuristarum'', дзе выкладалася грамадзянская і кананічнае права і багаслоўе, і ''Universitas Artistarum'', дзе выкладаліся астраномія, дыялектыка, філасофія, граматыка, медыцына і рыторыка.
 
Падуанскі ўніверсітэт стаў адным з цэнтраў навукі (астраномія, медыцына, права) эпохі Адраджэння, ім апекавалася [[Венецыянская рэспубліка]], якая забяспечвала дух незалежнасці ад схаластычнай дагматыкі і уплываў [[Рым]]а. Тут вучыліся ці працавалі такія дзеячы першай велічыні Адраджэння і ранняга Новага часу, як Піка дэла Мірандола, [[Мікалай Кузанскі]], [[Капернік]], адзін з заснавальнікаў італьянскай літаратурнай мовы П'етра Бемба, [[Тарквата Таса]], [[Галілей]], Везалій, беларускі першадрукар [[Францыск Скарына]]. У 1678 ступень доктара філасофіі ўпершыню ў свеце атрымала жанчына - Алена Карнара Піскапія.
 
== Выбітныя выпускнікі ==