Крыжовыя паходы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: hi:सलीबी युद्ध
Радок 16:
 
==== Паўночныя крыжовыя паходы ====
Крыжовымі паходамі абвяшчаліся і ўсе ваенныя акцыі «ў абарону каталіцкай веры» з афіцыйнай санкцыі рымскага папы. Масіраваныя царкоўная і свецкая прапаганда стваралі атмасферу рэлігійнай, расавай і этнічнай нецярпімасці да ўсіх некаталікоў: [[яўрэі|яўрэяў]] і мусульманаў [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]], паганскіх заходнеславянскіх, [[фінскія народы|фінскіх]] і [[балты|балцкіх народаў]], i нават праваслаўных [[грэкі|грэкаў]] і [[усходнія славяне|ўсходніх славян]] і г.д., якія часта аб'ядноўваліся штучным тэрмінам [[сарацыны]]. «Ворагамі веры» адвольна абвяшчаліся і носьбіты сапраўдных ці ўяўных [[ерась|ерасяў]] ([[альбігойцы]], [[гусіты]] і іншыя), часам палітычныя ворагі папства ці яго хаўруснікаў. У XII стагоддзі на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]] і на [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскім паўвостраве]] сфарміраваліся асобыя духоўна-рыцарскія [[каталіцкія ордэны]], якія вялі рэй у арганізацыі крыжовых паходаў, у тым ліку [[Тэўтонскі ордэн]] (з [[1198]] г.). Пасля няўдачы пятага крыжовага паходу ([[1217]]—[[1221]]) Тэўтонскі ордэн перанёс сваю дзейнасць спачатку на [[плато Бырса]] на тэрыторыі сучаснай [[Румынія|Румыніі]], дзе мусіў бараніць [[Венгерскае каралеўства]] ад [[полаўцы|полаўцаў]], а затым у [[Старажытная Прусія|Прусію]] ([[1226]]), дзе з ініцыятывы ўдзельных польскіх князёў і першага біскупа Прусіі Хрысціяна Дабжынскім ордэнам з [[1217]] году вяліся крыжовыя паходы супраць прусаў. Толькі з [[1217]] па [[1265]] год было абвешчана каля 114 крыжовых паходаў ва ўсходняй [[Прыбалтыка|Прыбалтыцы]]. Але пачаліся крыжовыя паходы супраць народаў Усходняй Еўропы, якія часам абазначаюць тэрмінам «Паўночныя крыжовыя паходы», значна раней: з [[1147]] г. нямецкія рыцары з блаславення папы пачалі наступ на палабскіх славян, з [[1155]] г. [[шведы]] на фінаў, з апошняй трэці XII стагоддзя [[датчане]], [[немцы]] і іншыя на [[эсты|эстаў]] і [[лівы|ліваў]]. Карныя дзеянні супраць гэтых народаў апраўдваліся неабходнасцю выратавання іх душ, магчымае нібыта толькі пры хрышчэнні па каталіцкім абрадзе. Да ўласна крыжакоў Прусіі і [[Інфлянты|Інфлянтаў]], прафесіяналаў захопніцкіх войнаў, далучаліся гэтак званыя памочнікі, якія давалі воту часовага ўдзелу ў вайне з «нявернымі», што лічылася маральным абавязкам заходнееўрапейскага рыцара. У XIV стагоддзі Усходняя Прыбалтыка, разам з [[Гранада]]й, [[Кіпр]]ам, [[Балканы|Балканамі]] і іншымі месцамі, дзе рэгулярна адбываліся крыжовыя паходы, уваходзіла ў своеасаблівы «вялікі тур», прайсці выпрабаванне якім лічылася за гонар кожнаму высакароднаму [[феадал]]у. Сярод найбольш славутых «памочнікаў» былі чэшскія каралі [[Пшэмысл II Отакар]] (заснавальнік [[Кёнігсберг]]а ў [[1255]] г.), [[Ян Люксембург]] ([[1329]]), будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі [[Карл IV Люксембургскі|Карл IV]]; венгерскі кароль [[Людвік I Вялікі]] ([[1345]]); [[Генрых Дэрбі]], будучы англійскі кароль [[Генрых IV Ланкастэр]] ([[1390]]—[[1392]]) і інш.
 
=== Трэці крыжовы паход ===