Свіслацкая гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др звязнасць
др clean up using AWB (7893)
Радок 1:
'''Свіслацкая гімназія''' — адна з 8 сярэдніх навучальных устаноў адкрытых на тэрыторыі Беларусі і Літвы паводле плану ўтварэння Віленскай навучальнай акругі, распрацаванага кіраўніцтвам [[Віленскі універсітэтўніверсітэт|Віленскага універсітэтаўніверсітэта]] на чале з рэктарам [[Ян Снядэцкі|Янам Снядэцкім]]. Заснаваная ў 1804 г. як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія для навучання моладзі з Брэсцкага, Пружанскага, Кобрынскага, Ваўкавыскага, Слонімскага і ГарадзенскагаГродзенскага паветаў. Адкрытая ў 1805 г. У 1834 г. страціла статут губернскай. З 1944 г. — '''Свіслацкая сярэдняя школа'''. З 1987 г. — '''Свіслацкая сярэдняя школа № 1 імя К. Каліноўскага'''. З 2005 г. — '''гімназія № 1 імя К. Каліноўскага'''.
 
Навучанне разлічвалася на 7 гадоў. Вучэбны план гімназіі быў падобны да планаў павятовых вучылішчаў, але быў больш шырокі і разнастайны. Асноўнай мовай навучання была польская. Гімназіі і павятовыя вучылішчы аб'яўляліся ўсесаслоўнымі. Аднак на самой справе яны былі даступнымі толькі багатым, пансіёны пры вучылішчах прымаліся толькі дзеці шляхты.
Радок 7:
У 1820-я гады гімназіяй кіраваў А. Сухадольскі, а ў часы пераўладкавання яе ў вучылішча — Грацэрт. Тут вывучаліся матэматычныя навукі, гісторыя, мовы, у тым ліку польская, руская, французская, маляванне (з 1820-х — тапаграфічны малюнак, чарчэнне), геаграфія, прыродазнаўчыя навукі, літаратура.
 
Гімназія ў Свіслачы была базавай школай Віленскага універсітэтаўніверсітэта, у параграфе 1 Устава Віленскай навучальнай акругі гаворыцца: «''Свислочская гимназия передается в непосредственное ведение и университета''». Універсітэт падбіраў кадры для гімназіі, даваў вучэбныя дапаможнікі, папаўняў бібліятэку. Таму гімназія ў Свіслачы адрознівалася высокім узроўнем навучання і мела вялікую вядомасць. Атрымала афіцыйную назву Гродзенская губернская гімназія ў Свіслачы.
 
Гімназія мела моцны прафесарска-настаўніцкі склад. Тут працавалі [[Лявон Бароўскі]] — настаўнік мовы і літаратуры; [[Іван Вольскі]] — настаўнік фізікі, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў; [[Максіміліан Якубовіч]] — настаўнік лацінскай і грэчаскай моў, аўтар граматыкі лацінскай мовы і навуковай працы «Философия христианства»; Шыдлоўскі — настаўнік рыторыкі, вядомы пісьменнік, працаваў прафесарам Віленскага ўніверсітэта; [[Ян Чачот]] — настаўнік геаграфіі.
Радок 35:
Свіслацкая гімназія некалькі разоў перажыла карэннае пераўладкаванне, выкліканае, найперш, палітычнымі прычынамі моцны ўдар па гімназіі быў нанесены рэпрэсіямі ў сувязі з раскрыццём тайных таварыстваў. Быў не толькі зменены настаўніцкі калектыў, але і ўведзены экстраардынарныя сродкі і метады нагляду, быў зменены вучэбны план гімназіі. Ствараецца асаблівая вучылішчная паліцыя.
 
Наступны ўдар па гімназіі быў нанесены ў 1830-я гады пасля паўстання 1830—1831. Парадзелі шэрагі таленавітых выкладчыкаў, зменшыўся прыток здольных вучняў. Сярод прычын гэтага было закрыццё Віленскага універсітэтаўніверсітэта (1832) і адкрыццё ў красавіку 1834 гімназіі ў Гродна. Свіслацкая гімназія пераўтварылася ў ардынарную павятовую. У 1835 гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў — у пяцікласнае дваранскае вучылішча. Канчаткова Свіслацкая гімназія была закрытая ў 1851, калі яе перавялі ў [[Шаўляй|Шаўлі]].
 
Са Свіслацкай гімназіі выйшла шмат вядомых людзей свайго часу, сярод іх [[Адольф Белакоз]], [[Канстанцін Будзінскі]], [[Віктар Гельтман]], [[Леан Зянковіч]], [[Восіп Кавалеўскі]], [[Канстанцін Каліноўскі]], [[Люцыян Крашэўскі]], [[Юзаф Крашэўскі]], [[Уладзіслаў Юльянавіч Малахоўскі|Уладзіслаў Малахоўскі]], [[Напалеон Орда]], [[Леан Патоцкі]], [[Восіп Пашкоўскі]], [[Райнальд Сухадольскі]], [[Януарый Сухадольскі]], [[Рамуальд Траўгут]] і інш.