Беларускае навуковае таварыства (1918): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up using AWB (7893)
Радок 8:
Аб заснаванні БНТ было абвешчана [[26 студзеня]] [[1918]] г. на Беларускай канферэнцыі ў Вільні. Сярод заснавальнікаў БНТ былі [[В. Ластоўскі]], [[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], В. Святаполк-Мірскі, [[Я. Станкевіч]], [[Уладзіслаў Талочка|У. Талочка]] і інш. У пачатку дзейнасці БНТ засяродзілася на выпрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі, праблемах перакладу на [[беларуская мова|беларускую мову]] педагагічнай і метадычнай літаратуры. Пры таварыстве былі арганізаваны Беларускі музей імя І. Луцкевіча і бібліятэка, аснову якой склаў кнігазбор Б. Даніловіча. Дзейнічалі гістарычная, літаратурна-мастацкая і краязнаўча-экскурсійная секцыі. На пасяджэннях члены БНТ выстуалі з дакладамі і паведамленнямі па гісторыі, літаратуры, мове, фальклоры і этнаграфіі Беларусі. У 1925 таварыства правяло святкаванне 400-годдзя беларускага кнігадрукавання, у 1929 — 400-годдзя [[Статут ВКЛ, 1529|Статута ВКЛ 1529]] і інш. БНТ выдала навуковыя зборнікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» (1933), «Запісы Беларускага навуковага таварыства» (1938), кнігу [[А. Станкевіч]]а «Доктар Францыск Скарына — першы друкар беларускі, 1525—1925» (1925) і інш. Частка навуковых прац і паведамленняў пра дзейнасць БНТ змешчана на старонках часопісаў [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]], «Нёман», «Шлях моладзі».
 
На працягу існавання Беларускага навуковага таварыства склад яго мяняўся. Адны члены эмігравалі ў [[БССР]] ([[Г. Багдановіч]], [[М. Гарэцкі]], [[А. Грыневіч]], [[І. Дварчанін]], [[М. Кахновіч]], [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[А. Смоліч]], С. Чыжэўскі), іншыя ўключаліся ў палітычную дзейнасць, былі арыштаваныя польскімі ўладамі (Я. Лагіновіч, [[Б. Тарашкевіч]] і інш.). Таварыства папаўнялася, асабліва ў 1930-я г., творчай моладдзю з [[Віленскі універсітэтўніверсітэт|Віленскага]] і Пражскага універсітэтаўўніверсітэтаў. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х г. у БНТ прыйшлі В. Грышкевіч, [[Мікола Ільяшэвіч|М. Ільяшэвіч]], [[Б. Кіт]], [[М. Пецюкевіч]], [[Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч|С. Станкевіч]], М. Чарнецкі, [[М. Шкялёнак]], [[Р. Шырма]] і інш. Пастаянна ў рабоце таварыства ўдзельнічалі [[А. Луцкевіч]], С. Паўловіч, [[У. Самойла]], [[А. Станкевіч]], [[А. Трэпка]]; з перапынкамі — [[В. Багдановіч]], [[А. Більдзюкевіч]], [[Э. Будзька]], [[Л. Дубейкаўскі]], Г. Душэўская, [[Р. Зямкевіч]], [[В. Іваноўскі]], М. Касцевіч, І. Катовіч, Б. Пліс, А. Сакалова, Я. Салавей, [[Ф. Умястоўскі]], Л. Чарняўская, К. Шафнагель і інш.
 
БНТ спыніла сваю дзейнасць пасля [[Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР|далучэння Заходняй Беларусі да БССР]].