Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч: Розніца паміж версіямі

др
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (афармленне)
Таксама Р. Зянкевіч цікавіўся археалогіяй. З-за дрэннага зроку раскопак не праводзіў, аднак у 1843 г., будучы на Ашмяншчыне, рабіў абмеры курганоў, гарадзішчаў, абарончых валоў і замчышчаў. Карыстаўся звесткамі аратых пра знаходкі старажытных рэчаў. Упершыню стварыў археалагічную карту Ашмянскага павета. У 1848 г. у часопісе «Атэнэум» апублікаваў працу «Пра курганы і гарадзішчы Ашмянскага павета» (''«О kurhanach i grodziskach powiatu Osmianskego»''). Матэрыял Р. Зянкевіча пра Крэўскі замак выкарыстаў польскі гісторык [[М. Балінскі]] пры напісанні працы «Старажытная Польшча…».
 
У Вільні Р. Зянкевіч выдаў зборнікі «Рыфмаваныя спробы», «Вяселле, рыфмаваны перадшлюбны падарунак». У рукапісе засталіся «Гісторыя польскай літаратуры», якая заканчвалася раздзелам пра творчасць [[А. Міцкевіч]]а, а таксама педагагічнай працы пра выхаванне моладзі з пералікам абавязкаў бацькоў і настаўнікаў. АўтарамАўтар працы «Сістэматычны агляд усіх навук».
 
Частка творчай спадчыны Р. Зянкевіча захоўваецца ў [[Вільнюс]]е ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.