Эўрыпід: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ckb:یوریپیدس
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Эўрыпід''', таксама '''Еўрыпід''' ({{lang-grc|Εὐριπίδης}}, {{lang-la|Euripides}}, [[480 да н.э.|480]] — [[406 да н.э.]]) — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[драматург]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Прадстаўнік новай антычнай трагедыі, у якой пераважае псіхалогія над ідэяй Боскага року. Паводле звестак, якія маюцца, напісаў ад 88 да 92 трагедый і сатыраўскіх драм. Самыя вядомыя сярод іх — «Алькестыя» (паст. 438 да н. э.), «Медэя» (паст. 431 да н. э.), «Геракліды», «Андрамаха», «Гекаба», «Гікетыды» (усе паст. каля 430 да н. э.), «Гіпаліт» (паст. 428 да н. э.), «Электра», «Геракл», «Траянкі» (усе паст. каля 415 да н. э.), «Алена», «Іфігенія ў Таўрыдзе», «Фінікіянкі» (усе паст. каля 412 да н. э.), «Іфігенія ў Аўлідзе», «Арэст», «Вакханкі» (усе паст. пасля 410 да н. э.). Трагедыю "Медэя" на беларускую мову пераклаў [[Лявон Баршчэўскі]], трагедыю "Вакханкі" - [[Юльян Дрэйзін]].
Упершыню выступіў у драматычных спаборніцтвах у 455 да н.э. (перамагаў 5 разоў, апошні раэ пасмяротна). Падвяргаўся крытыцы за погляды, блізкія натурфілосафам і сафістам. 3 408 да н.э. жыў у Македоніі.
 
== Творчасць ==
Раней Эўрыпіда жыў малавядомы драматург з такім жа імем, як паведамляецца ў візантыйскім слоўніку Суды.
Прадстаўнік новай антычнай трагедыі, у якой пераважае псіхалогія над ідэяй Боскага року. Напісаў 92 п'есы, з якіх захаваліся 17 трагедый, сатыраўская драма «Кіклоп» і больш за тысячу фрагментаў. Адлюстраваў супярэчнасці афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі, якія паглыбіліся ў час Пелапанескай вайны. У трагедыях «Геракліды» (каля 430 да н.э.), «Гекуба» (каля 424 да н.э.), «Прасіцелькі» (каля 422 да н.э.), «Траянкі» (415 да н.э.), «Фінікіянкі» (каля 410 да н.э.) выражаны ідэі патрыятызму, антываеннай і антыспартанскія тэндэнцыі. Вялікім знаўцам чалавечай душы выступіў у трагедыях «Медэя» (431), «Іпаліт» (428 да н.э.), гераіні якіх пакутуюць з прычыны сваіх нястрыманых страсцей і супярэчлівых імкненняў. Узор патэтычнай трагедыі — «Іфігенія ў Аўлідзе» (406 да н.э.). У бытавых драмах «Алкестыда» (438 да н.э.), «Алена» (412 да н.э.), «Іон» (каля 413 ці 409 да н.э.) прысутнічаюць інтрыга, прыгоды і шчаслівы канец. Яго творчасць вызначаецца пераасэнсаваннем міфаў, пільнай увагай да ўнутранага свету чалавека («Электра», 413 да н.э.; «Арэст», 408 да н.э.), адыходам ад нарматыўных прынцыпаў класічнай трагедыі, мовай, блізкай да гугарковай. Напісаў таксама п'есы «Андрамаха» (каля 430 да н. э.), «Геракл» (каля 415 да н. э.), «Вакханкі» (пасля 410 да н. э.) і інш.
 
У 1926 БДТ-2 паставіў п'есу Эўрыпіда «Вакханкі». Трагедыю «Медэя» на беларускую мову пераклаў [[Лявон Баршчэўскі]], трагедыю «Вакханкі». — [[Юльян Дрэйзін]].
 
Раней за Эўрыпіда жыў малавядомы драматург з такім жа імем, як паведамляецца ў візантыйскім слоўніку Суды.
 
== Беларускія пераклады ==
* Вакханкі / Пераклад [[Юльян Дрэйзін|Ю. Дрэйзіна]], каля [[1926]]
* Медэя / Пераклад [[Лявон Баршчэўскі|Л. Баршчэўскага]], [[2012]]
 
== Літаратура ==
* Малюковіч С. Эўрыпід // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]