Солід: Розніца паміж версіямі

рымская залатая манета
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Солід''' (ад {{lang-la|Solidus}} - цвёрды, трывалы, масіўны) — рымская [[золата|зал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:09, 20 жніўня 2012

Солід (ад лац.: Solidus - цвёрды, трывалы, масіўны) — рымская залатая манета, выпушчаная ў 309 годзе н. э. імператарам Канстанцінам. Важыла 1/72 рымскага фунта (4,55 г). Яна замяніла ў якасці асноўнай залатой манеты аўрэўс. У 314 годзе ўведзена ў заходняй частцы Рымскай імперыі, а ў 324 годзе - на ўсёй тэрыторыі імперыі. Доўгі час заставалася асноўнай манетай і грашова-разліковай адзінкай Рымскай імперыі, затым Візантыі. Грэчаская назва візантыйскага соліда - «намізма», у Еўропе яго часцей называлі «безант» або «бізанцін».

Акрамя соліда, чаканіліся таксама залатыя манеты ў 1/2 соліда («семіс») і 1/3 соліда («трыенс», вага 1,52 г; ў Візантыі больш вядомая як «трэміс»).