Канцэрт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Канцэрт''' ({{lang-la|concertо}} — ''спаборнічаю'') — публічнае выкананне музычных твораў, балетны...'
 
Радок 5:
Папярэднікамі канцэртаў можна лічыць розныя спаборніцтвы ў [[Старажытная Грэцыя|старажытнай Грэцыі]] і [[Старажытны Рым|Рыме]]. У [[сярэднявечча]] (да другой паловы [[XVIII]] стагоддзя) канцэрт быў прэрагатывай арыстакратыі, меў музычна-выканальніцкі характар і быў разлічаны на невялікае кола спецыяльна запрошаных асоб.
 
Першыя сапраўды публічныя канцэрты XVIII стагоддзя былі выключна музычнымі. З'яўленне на прафесійных падмостках іншых відаў мастацтва можна асацыяваць з узнікненнем канцэртных праграм у драматычных тэатрах[[тэатр]]ах (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў): пасля сыгранай п'есы там ішоў яшчэ ''дывертысме́нт'', у якім акцёры гэтага тэатра і іншыя запрошаныя асобы паказвалі канцэртныя нумары розных жанраў.
 
[[Англія]] з'яўляецца радзімай першых форм забаўляльных канцэртных праграм у памяшканнях салонаў-тэатраў, паб-тэатраў (піўных [[бар]]аў са сцэнай) і мюзік-холаў (музычных залаў пры гасцініцы). Асаблівага росквіту дадзены сінтэз дасягнуў у [[Францыя|Францыі]] ў другой палове XIX стагоддзя. Характэрнай рысай для [[Парыж]]а і іншых французскіх гарадоў стала дзейнасць кафэ-шатанаў і кафэ-канцэртаў, разлічаных на невялікую колькасць наведвальнікаў.