173 971
праўка
др (clean up using AWB (7893)) |
др (clean up using AWB (7893)) |
||
Літаратурны стандарт базіраваўся на [[штокаўскі дыялект|штокаўскім дыялекце]] і дапускаў [[экаўскі дыялект|экаўскі]] і [[іекаўскі дыялект|іекаўскі]] варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся [[кайкаўскі дыялект|кайкаўскі]] і [[чакаўскі дыялект]]ы, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.
Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны [[Славенія|славенскім]] філолагам [[Ярней Копітар|Ярнеем Копітарам]] у ліставанні ў [[1836]] годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы [[
З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся [[сербская мова|сербская]], [[харвацкая мова|харвацкая]], [[баснійская мова|баснійская]], [[чарнагорская мова|чарнагорская]] мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.
|