Таргавіцкая канфедэрацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Таргавіцкая канфэдэрацыя
шаблон пішу болей 2-х дзён
Радок 1:
'''Таргавіцкая канфедэрацыя'''  — саюз магнатаў Рэчы Папалітай супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма 1788 — 1792 1788—1792 г., які выкарыстала Расійская імперыя з мэтай рэстаўрацыі там дзяржаўнага ладу, што існаваў да прыняцця [[Канстытуцыя 3 мая 1791|Канстытуцыі 3 мая 1791  г.]] Акт Таргавіцкай канфедэрацыі падпісаны ў Санкт-Пецярбупгу [[27 красавіка]] [[1792]]  г., фіктыўна абвешчаны ў мястэчку Таргавіца (Украіна) [[14 мая]] [[1792]]  г., праз 3 дні пасля пачатку [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года|інтервенцыі Расійскай імперыі ў Рэч Паспалітую]].
{{пішу}}
'''Таргавіцкая канфедэрацыя''' — саюз магнатаў Рэчы Папалітай супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма 1788 — 1792 г., які выкарыстала Расійская імперыя з мэтай рэстаўрацыі там дзяржаўнага ладу, што існаваў да прыняцця [[Канстытуцыя 3 мая 1791|Канстытуцыі 3 мая 1791 г.]] Акт Таргавіцкай канфедэрацыі падпісаны ў Санкт-Пецярбупгу [[27 красавіка]] [[1792]] г., фіктыўна абвешчаны ў мястэчку Таргавіца (Украіна) [[14 мая]] [[1792]] г., праз 3 дні пасля пачатку [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года|інтервенцыі Расійскай імперыі ў Рэч Паспалітую]].
 
Акт ТАргавіцкай канфедэрацыі называў расійскія войскі сяброўскімі, скасоўваў усе рашэнні Чатырохгадовага сойма, у т.л. Канстытуцыю 3 мая 1791  г., заклікаў шляхту злучыцца для «абароны рэспубліканскіх свабод» і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. У ВКЛ адпаведныя канфедэрацыі ў ваяводствах і паветах ствараліся пры падтрымцы царскіх войск; у іх кіраўніцтва ўваходзілі маршалкі і па 6 канцылярыстаў, з якіх 2 дэлегаваліся ў Генеральную канфедэрацыю ВКЛ (Генеральнасць). Апошнімі былі створаны канфедэрацыі Віцебскага ваяводства (акт абвешчаны [[16 кастрычніка]] [[1792]]  г. у мястэчку Чарэя, маршалак В. Гласко) і Мазырскага павета ([[27 кастрычніка]] 1792  г., маршалак М.  К.  Аскерка). Удзельнікі канфедэрацый прысягалі змагацца супраць Канстытуцыі 3 мая 1791  г., прынцыпу спадчыннасці каралеўскага трона, абавязваліся ўмацоўваць панаванне каталіцтва, агульнашляхецкую роўнасць, непадзельнасць дзяржавы і захаванне уніі ВКЛ з Польшчай. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвешчана ў Вільні 14 (25) чэрвеня 1792  г. у складзе 12 радцаў (Ю. Касакоўскі, П. Касакоўскі, С. Мануцы, А. Ромер, К. Рамановіч, Г. Швыкоўскі, М. Гедройц, Ю. Нарбут, М.  Ю.  Данкевіч, І. Штэйн, А. Снарскі, Ф. Контрым); маршалак  — А.  М.  Сапега. Канфедэрацыю падтрымалі каля 40 тыс. шляхціцаў ВКЛ. Паводле ўказа Кацярыны II ад 25 чэрвеня (6 ліпеня) 1792  г. у паветах ствараліся канфедэрацкія суды. Генеральнасць 1 чэрвеня 1792  г. патрабавала, каб на працягу 2 тыдняў усе грамадзяне прысягнулі на вернасць ёй, 24 ліпеня 1792  г. забараніла секвестр і экзекуцыю шляхецкіх уладанняў, 7 жніўня 1792  г. увяла цэнзуру і пашпартную сістэму рэгістрацыі пераходаў, 14 жніўня 1792  г. пазбавіла пасад і права голасу шляхціцаў, якія запісаліся ў мяшчанства і «падазроныя клубы», 15 верасня 1792  г. вызваліла з-пад арышту епіскапа Віктара Садкоўскага. 13 жніўня 1792  г. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ пагадзілася злучыцца з Генеральнай кароннай канфедэрацыяй пры ўмове захавання ранейшай уніі ВКЛ з Польшчай, самастойнага судаводства і правядзення соймаў у Гародні, для чаго 14 жніўня  — 22 верасня 1792  г. правяла новую прысягу мясцовых урднікаў і войска. Канфедэрацыі Кароны і ВКЛ злучыліся ў Генеральную канфедэрацыю абодвух народаў у Беоасці 11 верасня 1792  г. 24 верасня 1792  г. Генеральнасць пераехала ў Гародню для падрыхтоўкі там вальнага сойма пад наглядам расійскага пасла Я.  Я.  Сіверса. 30 жніўня 1792  г. яна падпарадкавала сабе збор дзяржаўных падаткаў, аднак з-за скаргаў на ўціск паборцаў пры збіранні правіянту і фуражу для расійскіх войск 22 верасня 1792  г. перадала збор падаткаў мясцовым канфедэрацыям і трымальнікам маёнткаў. Прусія ўвяла войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, а Расія абвясціла ноту аб падрыхтоўцы другога падзелу Рэчы Паспалітай і не дазволіла шляхце сабрацца ў лютым 1793  г. на выбарчыя соймікі, Генеральнасць для абароны краіны 11 лютага 1793  г. загадала мясцовых канфедэрацыям склікаць паспалітае рушанне і абраць ротмістраў. У сувязі з гэтым 10 сакавіка 1793  г. Сіверс прадаставіў павятовым маршалкам ранг ваявод і 6 мая 1793  г. дазволіў правесці шляхецкія выбары на Гарадзенскі сойм 1793  г. 27 мая 1793  г. зачынены канфедэрацкія суды і адноўлены земскія. Ухваленнем на сойме 2-га падзелу Рэчы Паспалітай і дагавора з Расіяй Таргавіцкая канфедэрацыя канчаткова скампраметавала сябе і 15 верасня 1793  г. распушчана.
 
[[Катэгорыя:Рэч Паспалітая]]