Беларускія секцыі РКП(б): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 1:
'''Беларускія секцыі РКП(б)''' — бальшавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў [[1918]] — [[1919]] гг. у [[Горад Варонеж|Варонежы]], [[Горад Казань|Казані]], Казлове, [[Горад Масква|Маскве]], [[Горад Невель|Невелі]], Петраградзе[[Петраград]]зе, [[Горад Саратаў|Саратаве]], [[Горад Тамбоў|Тамбове]] і інш. як часткі мясцовых партыйных арганізацый [[РКП(б)]]; у канцы 1918 г. падобныя секцыі распачалі дзейнасць і на [[Беларусь|Беларусі]]. Узніклі ў выніку росту ўплыву РКП(б) на рабочых і бежанцаў беларусаў. У іх кіруючае ядро ўваходзілі [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]], А. Х. Усціловіч, [[Іосіф Васільевіч Лагун|І. В. Лагун]] і інш. Працавалі ў цесным кантакце з [[ Белнацком|Беларускім нацыянальным камісарыятам (Белнацкомам)]].
 
== Петраградская секцыя ==
Першая такая секцыя ўзнікла ў красавіку 1918 ў Петраградзе на аснове [[Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]]. На 14 снежня 1918 г. секцыя налічвала 92 члены і 118 спачуваючых. Яна вяла работу на Пуцілаўскім заводзе і сярод матросаў ГЕльсінгфорса[[Гельсінгфорс]]а, накіроўвала палітычную дзейнасць Петраградскага аддзялення Белнацкома, пасылала на Беларусь прапагандыстаў і літаратуру, удзельнічала ў стварэнні і рабоце [[Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (Петраград)|Беларускага вольна-эканамічнага таварыства]] і «Беларускай хаткі» у Петраградзе. У ліпені 1918 г. яе прадстаўнікі ўдзельнічалі ў рабоце Усерасійскага з'езда бежанцаў з Беларусі, у жніўні — Першай канферэнцыі беларускіх савецкіх партый і арганізацый; стварыла [[Першы беларускі камуністычны атрад]].
 
== Маскоўская секцыя ==
Маскоўская секцыя камуністаў-беларусаў узнікла ў канцы мая — пачатку чэрвеня 1918 г. На яе арганізацыйным сходзе 25 мая 1918 г. прысутнічалал 12 членаў РКП(б) і 2 спачуваючых. У іх ліку былі савецкія работнікі, эвакуіраваныя з акупіраваных кайзераўскімі войскамі раёнаў Беларусі (Міра, Нясвіжа, Пінска, Слуцка і інш.). Выбранаму на гэтым сходзе бюро секцыі было даручана хадайнічаць пра ўтварэнне пры ЦК РКП(б) беларускай секцыі са сваім Цэнтральным бюро (ЦБ), дзейнасць якога пашырыць і на акупіраваную тэрыторыю Беларусі. Але Аргбюро РКП(б), узяўшы за аснову довады [[Карл Ландар|К. І. Ландара]]. не падтрымала гэту прапанову, спасылаючыся на тое, што на акупіраванай тэрыторыі Беларусі падпольную барацьбу ўзначальвае Краявы камітэт камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, а на неакупіраванай тэрыторыі партыйную работу вядзе Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б). Аднак 14 лістапада 1918 г. Прэсненскі райком партыі зацвердзіў Беларускую секцыю РКП(б) з правам уваходжання яе ў Маскоўскі гарком. РАзамРазам з культасветным аддзелам Белнацкома секцыя адкрыла ў Маскве рабочы клуб «Беларусь».
 
== Саратаўская і Тамбоўская секцыі ==
У Саратаве беларуская секцыя РКП(б) створана ў верасні 1918 г., аб'ядноўвала 30 членаў і 32 спачуваючых, мела клуб, правяла 6 мітынгаў бежанцаў з Беларусі. Тамбоўская беларуская секцыя аб'ядноўвала 60 членаў і каля 100 спачуваючых.
 
{{НК}}
 
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]