Адкрыць галоўнае меню

Змены

92 байты дададзена ,  7 гадоў таму
др
вікіфікацыя
[[File:Voltaire.jpg|thumb|[[Вальтэр]] — першы гістарыёграф [[францыя|Францыі]]]]
'''Гістарыягра́фія''' (ад {{lang-el|словаў}} ιστορία (гісторыя) і γράφω (пісаць): 1) працэс напісання гістарычных твораў; 2) сукупнасць даследаванняў па гісторыі, аб'яднаных агульнымі рысамі: тэматыкай, праблематыкай, паходжаннем і г. д.; 3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае развіццё [[гісторыя|гістарычнай навукі]] і гістарычнай думкі. Гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з'явы, разглядае працэс удасканалення [[Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання|метадаў гістарычнага даследавання]].
 
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўключае ў сябе выяўленне такіх важных акалічнасцяў, як: працэс накаплення і тлумачэння фактаў мінулага; ідэі, канцэпцыі, тэорыі і традыцыі, якія існавалі ў гісторыяпісанні; развіцця і распаўсюджання гістарычных ведаў; сувязь гісторыі з грамадскімі працэсамі, навукай і адукацыяй; удасканаленне філасофіі і метадалогіі [[Гісторыя|гісторыі]] і г. д.