Міжнародная арганізацыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міжнародная арганізацыя''' — аб'яднанне міжурадавага ці няўрадавага характару, створан...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:41, 24 жніўня 2012

Міжнародная арганізацыя — аб'яднанне міжурадавага ці няўрадавага характару, створанае на аснове пагадненняў для дасягнення пэўных мэтаў. Ні кожная міжнародная арганізацыя мае свой статут (напрыклад, ААН мае статут, а АБСЕ, з прычыны спецыфікі дзейнасці, не). Міжнародныя арганізацыі дзеляцца на міжнародныя міжурадавыя арганізацыі і міжнародныя няўрадавыя (недзяржаўныя, грамадскія) арганізацыі.

Міжнародныя міжурадавыя арганізацыі — аб'яднанні дзяржаў ці дзяржаўных інстытуцый, створаныя на аснове міжнароднай дамовы між дзяржавамі ці іх упаўнаважанымі інстытуцыямі.

Міжнародныя няўрадавыя (недзяржаўныя, грамадскія) арганізацыі — аб'яднанні, членамі якіх (на аснове сумеснай дзейнасці для аховы інтарэсаў і дасягнення устаўных мэтаў у грамадзянскіх, палітычных, культурных, сацыяльных і эканамічных сферах) з'яўляюцца суб'екты з розных краін і зарэгістраваныя ў дзяржаве, заканадаўства якога дазваляе замежным фізічным ці юрыдычным асобам ствараць грамадскія арганізацыі і быць абраным у склад кіруючага органа такой арганізацыі. Прастора (тэрыторыя) дзейнасці такіх арганізацый вызначаецца Статутам арганізацыі. Міжнародныя грамадскія арганізацыі надзелены міжнароднай правасуб'ектнасцю ў той ступені, у якой такая правасуб'ектнасць вызначана той ці іншай міжнароднай дамовай, напрыклад, правам абскарджання парушэнняў норм Еўрапейскай канвенцыі аб ахове правоў чалавека і асноўных свабод ці Еўрапейскай сацыяльнай хартыі.

Заканадаўства не кожнай краіны дазваляе стварэнне міжнароднай арганізацыі ў прамым разуменні сутнасці міжнароднай арганізацыі. У Латвіі, напрыклад, згодна з артыкулам 5 закона аб грамадскіх арганізацыях (лат.), палова членаў праўлення арганізацыі мусіць быць складзена выключна з асоб, месца жыхарства якіх зарэгістравана ў Латвійскай Рэспубліцы. Пераадолець такі бар'ер дазваляе рэгістрацыя арганізацыі ў іншай краіне і заснаванне ў Латвіі прадстаўніцтва арганізацыі. Такім чынам, паколькі міжнародная арганізацыя знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Латвіі, латвійскі суд ужо не правамоцны вынесці рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі: такое рашэнне можа быць вынесена толькі судом краіны, у юрысдыкцыі якой знаходзіцца арганізацыя. Выбар такой формы дзейнасці (калі арганізацыя зарэгістраваная ў адной краіне, а дзейнічае ў іншых), дазваляе міжнароднай грамадскай арганізацыі захаваць сваю правасуб'ектнасць нават у выпадку магчымага канфлікту з нацыянальнымі ўладамі той ці іншай краіны.