Розніца паміж версіямі "Беавульф"

10 байтаў выдалена ,  7 гадоў таму
др
clean up using AWB (7893)
(re-categorisation using AWB)
др (clean up using AWB (7893))
== Гісторыя пра Беавульфа ==
 
Паэма апісвае ўчынкі [[геаты|геацкага]] героя Беавульфа (ягонаеяго імя перакладаецца, верагодна, як «пчаліны воўк», г.зн. «мядзведзь»).
 
Пачынаецца паэма з таго, як дацкі конунг [[Хродгар]] загадаў збудаваць вялікі харом [[Хэарат]] для баляванняў. Шум весялосці, музыка і песьніпесні ў палацы раз'юшылі [[Грэндэль|Грэндэля]], пачварнага [[людажэр]]а, які жыў непадалёк. Грэндэль пачынае нападаць на Хэарат, пажыраючы воінаў. Даны няне могуць зладзіць з пачвараю ды пакідаюць палац. Пачуўшы пра гэта, малады Беавульф, пляменнік геацкага конунга [[Хігелак]]а, прыходзіць са сваімі воінамі на дапамогу данам. Ён абяцае адолець Грэндэля голымі рукамі, і гэта аказваецца шчасліваю здагадкаю, бо той заварожаны супраць зброі. Беавульф адрывае людажэру руку, і той ледзьве збягае прэч. Радасць данаў з нагоды гэтае перамогі аказваецца заўчаснай: Грэндэлева жудасная маці прыходзіць помсціць за сына і забівае аднога з райцаў конунга. Малады герой згаджаецца спусціцца ў падводны дом пачвараў, і там забівае маці Грэндэля. Там жа ён знаходзіць памёрлага ад раны Грэндэля, і забірае з сабою ягоную галаву.
 
Шчодра адораны Хродгарам, Беавульф вяртаецца на радзіму і праз пэўны час робіцца конунгам свайго народу. Праз шмат гадоў, у часы Беавульфавай старасці, нейкі неразумны вор выкрадае залатую чашу са скарбніцы магутнага [[цмок]]а. Раз'юшаны цмок пачынае знішчаць усё вакол, і Бэавульф разам са сваімі воінамі выходзіць біцца з ім. Толькі адзін з дружыннікаў, [[Віглаф]], аказваецца дастаткова стойкім, каб разам з гаспадарам выйсці супраць цмока. Разам два воіны забіваюць пачвару, але Бэавульф і сам памірае ад ранаў. Ягоная смерць прадвяшчае заняпад геатаў.
=== Пераклады ===
 
Першы пераклад паэмы (на [[лацінская мова|лацінскую мову]]) быў выкананы [[Грымур Ёнсан Торкелін|Торкелінам]]. На англійскую мову паэма перакладалася няне менш як сотню разоў, у тым ліку [[Шэймас Хіні|Шэймасам Хіні]]. Па-беларуску невялікія ўрыўкі выходзілі ў часопісе «[[Наша Вера]]», №46; пазней некалькі першых раздзелаў паэмы друкаваліся ў часопісе «[[Дзеяслоў, (часопіс)|Дзеяслоў]]», №38 (у абодвух выпадках пад загалоўкам «Бэўвульф»).
 
=== У навейшай літаратуры ===
 
* [[2005]]: фільм «[[Беавульф і Грэндэль]]» — вольная варыяцыя на тэму паэмы.
* [[2007]]: анімацыйны фільм «[[Беавульф, (2007)|Беавульф]]» — таксама вольная трактоўка.
 
==Спасылкі==
165 651

праўка