Сяргей Канстанцінавіч Заранка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др clean up, replaced: я у → я ў, бурзе → бургу, фармаванн → фарміраванн, ы у → ы ў using AWB (7893)
Радок 25:
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства ===
Нарадзіўся ў маёнтку князя Ксаверыя Любамірскага [[вёска Ляды, Дубровенскі раён|Ляды]] Магілёўскай губерні (цяпер [[Дубровенскі раён]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]). У сярэдзіне 1820-х гг. сям'я Заранкаў атрымала «вольную» і пераехала ў Пецярбург, дзе таленавіты хлопец ўладкаваўся на службу да князёў Галіцыных. Паводле адных звестак атрымаў папярэдняе мастацкае навучанне ў Аўрорына, дыякана Траецкага падворка, а паводле іншых у сяле Сафонаўка Вышневалоцкага павета, у школе Венецыянава, які дапамог яму ўладкавацца ў акадэмічную майстэрню пейзажыста М. Вараб'ёва. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбурскай гімназіі і адначасова, як пабочны, ў Акадэміі Мастацтваў, дзе аказваў значныя поспехі.
Радок 34 ⟶ 33:
[[16 мая]] [[1836]] года атрымаў срэбны медаль 3-й ступені за перспектыўную карціну «Фельдмаршальская зала ў Зімовым Палацы». У гэтым жа годзе яму была ўручаная грашовая прэмія за партрэт з натуры.
 
Праз два гады, [[30 верасня]] [[1838]] года, Заранка атрымоўвае званне пазакласнага мастака. [[14 студзеня]] [[1842]] года срэбны медаль 1-й ступені, а ў сакавіку таго жа году Акадэмія даручыла яму працу на званне акадэміка: «Унутранасць Пецярбургскай Мікольскай царквы ў верхнім паверсе». Гэта вядомая карціна ў Рускім Музеі напісаная ў 1842—1843 гг. Падаўшы уў Акадэмію сваю карціну, Заранка звярнуўся з прашэннем, просячы выдаць яму гэтую карціну, каб ён мог яе прадаць. Акадэмія карціны не вярнула, але прызначыла мастаку прэмію ў памеры 300 рублёў з «сумы, прызначанай на ўхвалу мастакоў».
 
У 1843 годзе Заранка ненадоўга пераязджае ў Маскву, дзе служыць настаўнікам малявання ў Аляксандраўскім сірочым інстытуце і ў Маскоўскім палацавым архітэктурным вучылішчы, малюе абразы для розных цэркваў.
Радок 43 ⟶ 42:
У [[1850]] годзе Заранка хадайнічае аб заданні Акадэміяй праграмы на званне прафесара гістарычнага жывапісу. Акадэмія Мастацтваў задавальняе жаданне свайго таленавітага вучня прызначыць яму праграму. Але Заранка не выканаў гэтай карціны і атрымаў званне прафесара ў тым жа [[1850]] годзе за партрэт віцэ-прэзідэнта Акадэміі графа Ф. П. Талстога. Такім чынам мастак атрымаў званне мастака і акадэміка «па класе жывапісу перспектыўнага» і які жадаў стаць прафесарам «гістарычнага жывапісу», быў удастоены гэтага звання за партрэт. З'яўленне партрэтаў Заранкі на выставе 1850 года было выдатнай нечаканасцю. Водгукі сучаснікаў аб партрэтах Заранкі дзівяць сваім ухваленнем. Далей, партрэты Заранкі характарызаваліся, як «ажыўленне натуры», сцвярджалася, што ён «даказаў паданнем жывой натуры, што яна вышэй усяго», і што ён «стварыў цалкам новы род партрэтнага жывапісу, які можна назваць пластычнай рэчаіснасцю. Партрэты Заранкі жывуць і дыхаюць. Ён паведамляе дзіўную жвавасць вачам». Такое захопленае дачыненне да партрэтаў змянілася да канца 60-х і пачатку 70-х процілеглым. Даказвалася, што «перспектыўны жывапісец заставаўся і ў партрэтах перспектыўным жывапісцам, і можа быць менавіта гэтаму боку, гэтаму перспектыўнаму малюнку твараў, гэтай мундзірнасці і безтыповасці іх абавязаны быў Заранка ў 50-х гадах сваёю вядомасцю».
 
У ПецярбурзеПецярбургу мастак пражыў дзесяць гадоў і напісаў свае лепшыя партрэты: Танеева (1853), пецярбургскага «гарадскога галавы» І. П. Леснікова, С. М. Галіцына (1857), сям'і Турчанінавых, сям'і Латкіных (у інтэр'еры) і іншых.
 
У 1855 годзе ў Акадэміі адкрылася вакансія прафесара перспектыўнага жывапісу. У той жа час Заранка быў выкладчыкам малявання ў Дваранскім палку (Канстанцінаўскае вучылішча) і ён пачаў хадайнічаць аб прызначэнні яго на гэту пасаду. Аднак, з'яўляючыся выдатным майстрам, прызнаным лідарам цэлага кірунку ў жывапісе, Заранка так і не здолеў дамагчыся права выкладаць у Акадэміі. У студзені 1856 г. ён змушаны быў пагадзіцца прыняць пасаду старэйшага прафесара Маскоўскага вучылішча жывапісу і скульптуры, зрабіўшыся там з 1859 інспектарам вучылішча.
Радок 49 ⟶ 48:
У 1865 годзе Заранка быў выкліканы ў Санкт-Пецярбург, каб выконваць партрэты імператарскай сям'і для Эрмітажа. Над гэтаю замовай ён працаваў пяць гадоў.
 
У 1870 годзе зноў вярнуўся уў Маскву, дзе раптоўна памёр ад разрыва сэрца, пакінуўшы сваю сям'ю ў вялікай нястачы. Пахаваны на могілках найстаражытнага ў Маскве Аляксееўскага жаночага манастыра, заснаванага ў 14 стагоддзі ў Красным Сяле.
 
== Творчасць ==
Як педагог Заранка зрабіў значны ўклад ў фармаваннефарміраванне расійскай школы жывапісу. Існавала «школа Заранкі» і яго методыка выкладання. Вядучыя маскоўскія мастакі 1860—1870-х гг. — жанрысты і партрэтысты — былі яго вучнямі: У. Е. Макоўскі, У. Г. Пяроў, [[Васіль Пукіраў]], Л. І. Саламаткін і інш. У яго вучыліся і землякі — [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], Ф. Хадаровіч, В. Сляндзінскі.
 
==== Рукапісная спадчына ====