Розніца паміж версіямі "Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын"

др
clean up using AWB (7893)
др (r2.7.3) (робат змяніў: gd:Aleksandr Solženicyn)
др (clean up using AWB (7893))
== Біяграфія ==
=== Дзяцінства і юнацтва ===
Аляксандр Ісаевіч (Ісаакавіч<ref>У некаторых дакумантах 1930-х гадоў ягонаеяго імя па бацьку пазначанае як «Ісаакавіч», напрыклад, у выпускным атэстаце, у іншых, як у пашпарце, выдадзеным у 1934 годзе з памылкай пашпартысткі, і ў заяве ва ўніверсітэт, напісанай на падставе пашпартных дадзеных, — як «Ісаевіч» (абодва гэтыя дакументы надрукаваныя ў часопісе «Студенческий меридиан», 1990, № 7, цыт. паводле: [http://www.libelli.ru/works/solzh.htm Ю. Р. Федоровский. Ода диссиденству, или стукач у дураков.]{{ref-ru}}</ref>) Салжаніцын нарадзіўся [[11 снежня]] [[1918]] г. у [[Кіславодск]]у. Бацька — Ісаакій Сямёнавіч Салжаніцын, рускі [[праваслаўе|праваслаўны]] селянін з Паўночнага Каўказу. Маці — Таісія Захараўна Шчэрбак, дачка ўкраінскага шляхціча. Бацькі Салжаніцына пазнаёміліся падчас навучання ў Маскве і неўзабаве павянчаліся ў [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="Аксак">[[Валянціна Аксак]]. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1188403.html Аляксандар Салжаніцын і Беларусь]// [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|Радыё Свабода]]. [[4 жніўня]] [[2008]]</ref>. Ісаакій Салжаніцын падчас Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам і служыў афіцэрам. Ён загінуў да нараджэння сына, 15 чэрвеня 1918 года, ужо пасля дэмабілізацыі (у выніку няшчаснага выпадку на паляванні). Ён апісаны пад імем Сані Лажаніцына ў эпапеі «[[Чырвонае кола]]» (на падставе ўспамінаў маці А.Салжаніцына).
 
Сям'я маці была цалкам разбураная ў выніку бальшавісцкіх канфіскацый.
У 1924 годзе Салжаніцын пераехаў з маці ў [[Растоў-на-Доне]], з 1926 па 1936 гады вучыўся ў школе, жывучы надзвычай бедна. Даводзілася хаваць звесткі пра службу бацькі ў царскім войску.
 
У малодшых класах падвяргаўся кпінам за нашэнне крыжыка і нежаданне ўступаць у піянеры, атрымаў вымову за наведанне царквы. Пад уплывам школы шчыра прыняў камуністычную ідэялогіюідэалогію, у 1936 годзе ўступіў у [[камсамол]]. У старэйшых класах захапіўся літаратурай, пачаў пісаць эсэ і вершы; цікавіўся гісторыяй, грамадcкім жыццём. У [[1937]] годзе задумаў «[[Чырвонае кола|вялікі раман пра рэвалюцыю]]» 1917 года.
 
У 1936 годзе паступіў у [[Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт]]. Не жадаючы рабіць літаратуру асноўнай спецыяльнасцю, абраў фізіка-матэматычны факультэт. Ва ўніверсітэце вучыўся на «выдатна» (сталінскі [[стыпендыят]]), працягваў літаратурныя практыкаванні, у дадатак да ўніверсітэцкіх заняткаў самастойна вывучаў гісторыю і марксізм-ленінізм. Скончыў універсітэт у [[1941]] годзе з адзнакай.
Ад пачатку літаратурнай дзейнасці востра цікавіўся гісторыяй Першай Сусветнай Вайны і сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1937 годзе пачаў збіраць матар'ялы па «[[Бітва ля Таненбергу|Самсонаўскай катастрофе]]», напісаў першыя раздзелы «[[Жнівень Чатырнаццатага|Жніўня Чатырнаццатага]]» (з артадаксальных камуністычных пазіцыяў). У 1939 годзе паступіў на завочнае аддзяленне факультэту літаратуры [[ІФЛГ|Інстытуту філасофіі, літаратуры і гісторыі ў Маскве]]. Перарваў навучанне ў 1941 годзе ў сувязі з вайной.
 
Цікавіўся тэатрам, летам 1938 года спрабаваў здаць іспыты ў тэатральную школу [[ЮрыЮрый Завадскі|Юрыя Завадскага]], але беспаспяхова.
 
У жніўні 1939 года здзейсніў з сябрамі падарожжа на байдарцы па [[Рака Волга|Волзе]]. Жыццё пісьменніка з гэтага часу і да красавіку 1945 года — у паэме «[[Дарожанька]]» (1948—1952).
27 красавіка 1940 года ажаніўся са студэнткай Растоўскага ўніверсітэта [[Рашатоўская|Наталляй Рашатоўскай]] (1918—2003), з якой пазнаёміўся ў 1936 годзе.
 
=== У часПадчас вайны ===
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] не быў адразу мабілізаваны (прызнаны «абмежавана прыдатным» па здароўі). Актыўна дабіваўся накіравання на фронт. У верасні 1941 года разам з жонкай атрымаў размеркаванне школьным настаўнікам у [[Марозаўск]] Растоўскай вобласці, аднак ужо 18 кастрычніка быў прызваны і накіраваны ў грузавы конны [[абоз]] шарагоўцам.
Падзеі лета 1941 — вясны 1942 года апісаныя Салжаніцыным у няскончанай аповесці «[[Любі рэвалюцыю]]» (1948).
 
Намагаўся атрымаць накіраванне ў афіцэрскую вучэльню, у красавіку 1942 года быў накіраваны ў артылерыйскую вучэльню ў [[Кастрама|Кастраму]]<ref>Эвакуіраваная туды 3-я Ленінградcкая артылерыйскае вучылішча.</ref>; у лістападзе 1942 года выпушчаны [[лейтэнант]]ам, накіраваны ў [[Саранск]], дзе размяшчаўся запасны полк па фармаванніфарміраванні [[дывізіён]]аў [[Артылерыйская інструментальная разведка|артылерыйскай інструментальнай разведкі]].
 
У [[Дзейснае войска|дзейсным войску]] з лютага 1943 года, служыў камандзірам батарэі гукавой разведкі 794 Асобнага армейскага выведвальнага артылерыйскага дывізіёну (пазней — 68 Сэўска-Рэчыцкай [[2-і Беларускі фронт|2-ога Беларускага фронту]] ([[палявая пошта]] № 07900 «Ф»). Баявы шлях — ад [[Горад Арол|Арла]]<ref>А. Салжаніцын. [[Желябугские Выселки]]. Двучастный рассказ. // Новый мир, 1993, № 3.</ref> да [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]]<ref>Акружэнне батарэі ва Усходняй Прусіі (між [[Адліг Швенкітэн]] і [[Дытрыхсдорф]]) і выхад з яго 26 студзеня 1945 года, за які Салжаніцын быў прадстаўлены да Ордэну Чырвонай Зоркі, апісаныя ў: А. Солженицын. Адлиг Швенкітэн. Односуточная повесть. // Новый мир, 1993, № 3.</ref>. Быў уганараваны ардэнамі [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]] і [[Ордэн Чырвонай Зоркі|Чырвонай Зоркі]], у лістападзе 1943 года атрымаў чын [[Старэйшы лейтэнант|старэйшага лейтэнанта]], у чэрвені 1944 года — [[капітан]]у.
 
На фронце вёў вайсковыяваенныя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук [[Барыс Лаўранёў|Б. А. Лаўранёва]].
 
=== Арышт і зняволенне ===
На фронце Салжаніцын працягваў цікавіцца грамадcкім жыццём, аднак стаў крытычна ставіцца да Сталіна (за «перайначанне [[Марксізм-ленінізм|ленінізму]]»); у ліставанні са старым сябрам (Мікалаем Віткевічам) непаважна выказваўся пра «Пахана», пад якім угадваўся Сталін, захоўваў у асабістых рэчах складзеную разам з Віткевічам «рэзалюцыю», у якой параўноўваў сталінскія парадкі з [[прыгоннае права|прыгонным правам]] і казаў пра стварэнне пасля вайны «арганізацыі» для аднаўлення так званых «[[Уладзімір Ленін|ленінскіх]]» норм. Лісты выклікалі падазрэнне вайсковайваеннай [[цэнзура|цэнзуры]], і ў лютым [[1945]] Салжаніцын і Віткевіч былі арыштаваныя.
 
ЧэскіЧэшскі журналіст Т. Ржэзач (аўтар распаўсюджванай на Захадзе кнігі «Спіраль здрады Салжаніцына», якая з'явілася «вынікам добрасумленнае працы аўтара і настойлівай сумеснай працы з ім супрацоўнікаў 10 Управы МУС ЧССР і 5 Управы КГБ СССР»<ref>ЭКСПЭРТНАЯ ВЫСНОВА ДА ПАСЕДЖАННЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДУ РФ 26 мая 1992 г. http://www.memo.ru/history/exp-kpss/Chapter5.htm</ref>), вылучыў версыю пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, абвінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, Н.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год<ref>Салжаніцын абвяргае ўсе такія абвінавачанні: «Поцемнікі святла не шукаюць». http://www.rusk.ru/st.php?idar=310414{{ref-ru}}</ref>.
 
Пасля арышту Салжаніцын быў дастаўлены ў Маскву; 27 ліпеня завочна асуджаны [[Асобая Нарада пры НКВД СССР|Асобай нарадай]] да 8 год [[ГУЛАГ|выпраўленча-працоўных лагероў]] (па [[58 артыкул Угалоўнага кодэксу РСФСР|артыкуле 58]], пункт 10, частка 2, і пункт 11 Крымінальнага Кодэксу РСФСР).
Вызвалены [[13 лютага]] [[1953]].
 
У зняволенні Салжаніцын цалкам расчараваўся ў [[марксізм]]е, з цягам часу паверыў у Бога і схіліўся да [[Праваслаўе|праваслаўна]]-[[патрыёт|патрыятычных]] ідэяўідэй (поўнае адмаўленне [[камунізм|камуністычнай ідэалогіі]], роспуск [[СССР]] і стварэнне [[Славяне|славянскай]] дзяржавы на тэрыторыі Расіі, [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіны]], усталяванне ў новай дзяржаве [[аўтарытарызм|аўтарытарнага]] ладу з паступовым пераходам да дэмакратыі, накіраванне рэсурсаў будучай краіны на духоўнае, маральнае і рэлігійнае развіццё народа, у першую чаргу [[рускія|рускіх]]). Ужо на «шарашцы» вярнуўся да пісальніцтва, у Экібастузе складаў вершы, паэмы («[[Дарожанька]]», «[[Прускія ночы]]») і п'есы ў вершах («[[Палоннікі]]», «[[Пір пераможцаў]]») і завучваў іх напамяць.
 
Пасля вызвалення Салжаніцын быў накіраваны ў [[ссылка|ссылку]] на пасяленне «назаўжды» (сяло Берлік Кактарэкскага раёна [[Джамбульская вобласць|Джамбульскай вобласці]], паўднёвы [[Казахстан]])<ref>Па нараду 9-е ўправы МДБ ад 27 снежня 1952 № 9/2-41731.</ref>. Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў 8-10 класах мясцовай сярэдняй школы імя Кірава.
У чэрвені [[1956]] рашэннем Вярхоўнага Суду СССР Салжаніцын быў вызвалены без [[Рэабілітацыя|рэабілітацыі]] «за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».
 
У жніўні [[1956]] вяртаецца са ссылкі ў Цэнтральную Расію. Жыве ў вёсцы [[Мільцава]] (паштовае аддзяленне [[Торфапрадукт]] [[Курлоўскі раён Уладзімірскай вобласці|Курлоўскага раёнураёна Уладзімірскай вобласці]]), выкладае матэматыку ў Мязінаўскай сярэдняй школе [[Гусь-Хрустальны раён Уладзімірскай вобласці|Гусь-Хрустальнага раёнураёна]]. Тады ж сустрэўся са сваёй былой жонкай, якая канчаткова вярнулася да яго ў лістападзе 1956 (паўторна шлюб зарэгістраваны 2 лютага 1957).
 
6 лютага [[1957]] рашэннем [[Ваенная калегія Вярхоўнага суду СССР|Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду СССР]] Салжаніцын рэабілітаваны<ref>Пасведчанне пра рэабілітацыю № 4н-083/57.</ref>.
У 1964 Салжаніцын упершыню аддае свой твор у [[самвыдат]] — цыкл «вершаў у прозе» пад агульнай назвай «[[Драбняткі]]».
{{Асноўны артыкул|Драбняткі}}
Улетку 1964 пятая рэдакцыя «У крузе першым» абмяркоўваецца і прынятая да надрукавання ў 1965 «Новым миром». Спроба публікацыі не атрымалася. Твардоўскі знаёміцца з рукапісам раману «Ракавы корпус» і нават прапануе яго для прачытання Хрушчову (зноў — праз ягонагаяго памочніка Лебедзева).
 
Салжаніцын сустракаецца с [[Варлам Шаламаў|Варламам Шаламавым]], які раней добразычліва адгукнуўся пра «Івана Дзянісавіче», і прапануе яму сумесна працаваць над «Архіпелагам».
«Драбняткі» праз самвыдат пранікаюць за мяжу і пад назвай «Эцюды і дробныя апавяданні» надрукаваныя ў кастрычніку 1964 у Франкфурце ў часопісе «Грані» (№ 56) — гэта першая публікацыя ў замежнай рускай прэсе твору Салжаніцына, адрынутага ў СССР.
 
У 1965 Салжаніцын ездзіць у [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскую вобласць]] з [[Барыс Мажаеў|Барысам Мажаевым]] для збору матэрыялаў пра [[Тамбоўскае паўстанне, (1920—1921)|сялянскае паўстанне]] (у паездцы вызначаецца назва раману-[[эпапея|эпапеі]] пра рускую рэвалюцыю — «[[Чырвонае кола]]»), пачынае першую і пятую часткі «Архіпелагу» (у [[Салатча|Салатчы]] Разанскай вобласці і на хутары Коплі-Мярдзі ля [[Горад Тарту|Тарту]]), завяршае працу над апавяданнямі «[[Як шкада]]» і «[[Захар-Каліта]]», публікуе ў «[[Літаратурная газета|Літаратурнай газеце]]» (спрачаючыся з акадэмікам [[Віктар Вінаградаў|Вінаградавым]]) артыкул [http://www.belousenko.com/books/Solzhenitsyn/Smetana.rar «Не обычай дёгтем щи белить, на то сметана»]<ref>«Литературная газета», 4 ноября 1965 — адзіная газетная публікацыя Салжаніцына ў СССР.</ref> у абарону рускай '''''гаворкі''''':
<blockquote>Яшчэ не позна выгнаць тое, што ёсць [[публіцыстыка|публіцыстычны]] [[жаргон]], а не руская гаворка. Яшчэ не позна выправіць склад нашай пісьмовай (аўтарскай) мовы, так, каб вярнуць ёй размоўную народную лёгкасць і свабоду.</blockquote>
11 верасня [[КДБ]] праводзіць вобыск на кватэры сябра Салжаніцына В. Л. Тэўша, у якога Салжаніцын захоўваў частку свайго архіву. Забраныя рукапісы вершаў, «У крузе першым», «Драбнятак», п'есаў «Рэспубліка працы» і «Пір пераможцаў».
У жніўні-верасні [[1973]] адносіны між уладай і дысідэнтамі абвастрыліся, што закранула і Салжаніцына.
 
23 жніўня [[1973]] Салжаніцын даў вялікае інтэрвію замежным карэспандэнтам. У гэты ж дзень КДБ затрымаў адну з памочніц пісьменніка [[Лізавета Варанянская|Лізавету Варанянскую]]. У ходзе допыту яна выдала месцазнаходжанне аднаго асобніку рукапісу «Архіпелагу ГУЛАГ» і, вярнуўшыся дахаты, [[самазабойства|павесілася]]. 5 верасня Салжаніцын даведаўся пра здарэнне і распарадзіўся пачаць друкаванне «Архіпелагу» на Захадзе (у эмігранцкім выдавецтве [[YMCA-Press]]). Тады ж ён даслаў кіраўніцтвуу СССР «Ліст правадырам Савецкага Саюзу», у якім заклікаў адмовіцца ад камуністычнай ідэялогііідэалогіі і зрабіць крокі па пераўтварэнні СССР у рускую нацыянальную дзяржаву. З канца жніўня ў заходняй прэсе друкавалася вялізная колькасць артыкулаў у абарону дысідэнтаў і, у прыватнасці, Салжаніцына.
 
У СССР была разгорнутая магутная прапагандысцкая кампанія супраць дысідэнтаў. 24 верасня КДБ цераз былую жонку Салжаніцына препанаваў пісьменніку афіцыйную публікацыю аповесці «Ракавы корпус» у СССР у абмен на адмову ад друку «Архіпелагу ГУЛАГ» за мяжой. (У пазнейшых успамінах Наталля Рашатоўская адмаўляе ролю КДБ і сцвярджае, што спрабавала дабіцца пагаднення між уладамі і Салжаніцыным са сваёй уласнай ініцыятывы.) Аднак Салжаніцын, сказаўшы, што не пярэчыць супраць надрукавання «Ракавага корпусу» ў СССР, не паказаў і жадання звязваць сябе сакрэтнай дамоўленасцю з уладамі. (Розныя апісанні звязаных з гэтым паведамленняў месцяцца ў кнізе Салжаніцына «Бадалася цялё з дубам» і ва ўспамінах Н.Рашатоўскай «АПН — я — Салжаніцын», надрукаваных пасля смерці Рашатоўскай.) У канцы снежня 1973 г. было абвешчана пра выхад у свет першага тому «Архіпелагу ГУЛАГ». У савецкіх сродках масавай інфармацыі пачалася чарговая масіраваная кампанія ачарнення Салжаніцына як здрадніка радзімы з кляймом «літаратурнага ўласаўца». Упор рабіўся не на рэальны змест «Архіпелагу ГУЛАГ» (мастацкае даследванне савецкай лагерна-турэмнай сістемы 1918—1956), якое ўвогуле не абмяркоўвалася, а на салідарызацыю Салжаніцына са «здраднікамі радзімы падчас вайны, паліцаямі і ўласаўцамі».
У СССР, у гады застою, «[[Жнівень Чатырнаццатага]]» і «[[Архіпелаг ГУЛАГ]]» (як і першыя раманы) распаўсюджваліся ў [[самвыдат|самвыдаце]].
 
7 студзеня [[1974]] г. выхад «Архіпелагу ГУЛАГ» і меры «спынення антысавецкай дзейнасці» Салжаніцына былі абмеркаваныя на паседжанні Палітбюро. Пытанне было вынесенае на [[ЦК КПСС]], за высылку выказаліся [[ЮрыЮрый Андропаў|Ю. В. Андропаў]] і іншыя; за арышт і ссылку — Касыгін, Брэжнеў, Падгорны, Шалепін і іншыя; каб пакінуць і ставіцца са спагадай, каб Салжаніцын змяніў сваю пазіцыю з антысавецкай на супрацьлеглую — [[Мікалай Шчолакаў|М. А. Шчолакаў]] і інш. Перамагла думка Андропава. 12 лютага Салжаніцын быў арыштаваны і абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. 13 лютага ён быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і [[высылка|высланы]] з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам). 29 сакавіка з СССР з'ехала і сям'я Салжаніцына.
 
=== Выгнанне ===
У 1974—1975 гг. у Цюрыху Салжаніцын збіраў матэрыялы пра жыццё [[Ленін]]а ў эміграцыі (для эпапеі «Чырвонае Кола»), скончыў і выдаў мемуары «[[Бадалася цялё з дубам]]».
 
У красавіку 1975 г. пісьменнік здзейсніў разам з сям'ёй падарожжа па Заходняй Еўропе, пасля накіраваўся ў Канаду і ЗША. У чэрвені-ліпені 1975 г. Салжаніцын наведаў Вашынгтон і Ню-Ёрк, выступіў з прамовамі на з'ездзе прафсаюзаў і ў Кангрэсе ЗША. У сваіх выступах Салжаніцын рэзка крытыкаваў камуністычны рэжым і ідэялогіюідэалогію, заклікаў ЗША адмовіцца ад супрацоўніцтва з СССР і палітыкі «разрадки»; у той жа час пісьменнік яшчэ працягваў успрымаць Захад як саюзніка ў вызваленні Расіі ад «камуністычнага [[таталітарызм]]у».
 
У жніўні 1975 г. пісьменнік вярнуўся ў Цюрых і працягнуў працу над эпапеяй «Чырвонае кола».
 
У лютым 1976 г. Салжаніцын здзейсніў паездку па Вялікабрытаніі і Францыі, да гэтага часу ў ягоныхяго выступах сталі заўважныя антызаходнія матывы. У сакавіку 1976 г. пісьменнік наведаў Іспанію. У нашумелым выступе па іспанскім тэлебачанні ён ухвальна выказаўся пра нядаўні рэжым [[Франсіска Франка|Франка]] і перасцярог Іспанію ад «вельмі хуткага прасоўвання да дэмакратыі». У заходняй прэсе ўзмацнілася крытыка Салжаніцына, вядучыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі абвяшчалі пра нязгоду з ягоныміяго поглядамі.
 
Ідэйныя рознагалоссі Салжаніцына з эміграцыяй «трэцяй хвалі» і заходнімі актывістамі [[Халодная вайна|Халоднай вайны]] асветленыя ў ягоныхяго мемуарах «[[Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў]]».
 
У красавіку 1976 г. Салжаніцын з сям'ёй пераехаў у ЗША і пасяліўся ў гарадку [[Кавендыш]] (штат [[Вермонт]]). Пасля прыезду пісьменнік вярнуўся да працы над «Чырвоным Колам», дзеля чаго правёў два месяцы ў расійскім эмігранцкім архіве ў [[Інстытут Гувера|Інстытуце Гувера]].
 
=== Ізноў у Расіі ===
З пачаткам [[перабудова|перабудовы]] стаўленне ў СССР да творчасці і дзейнасці Аляксандра Салжаніцына змянілася, былі надрукаваныя шматлікія яго творы. У пачатку [[1990-я|1990-х]] гг. загадам прэзідэнта СССР [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]] было адноўленае ягонаеяго савецкае грамадзянства.
 
За кнігу «Архіпелаг ГУЛАГ» у [[1990]] Салжаніцыну была прысуджаная Дзяржаўная прэмія.
Салжаніцын разам з сям'ёй вярнуўся на радзіму [[27 мая]] [[1994]] года, прыляцеўшы з [[ЗША]] ва [[Уладзівасток]] і праехаўшы цягніком праз усю краіну да сталіцы.
 
У сярэдзіне 1990-х<ref>http://www.1tv.ru/owa/win/ort6_main.print_version?p_news_title_id=79048</ref> асабістым распараджэннем расійскага прэзідэнта [[Барыс Ельцын|Барыса Ельцына]] яму была падораная дзяржаўная дача<ref>http://wikimapia.org/#lat=55.7835599&lon=37.4002719&z=17&l=1&m=a&v=2</ref> «Сасноўка-2» ў [[Троіца-Лыкава|Троіца-Лыкаве]]. Салжаніцыны спраэктавалі і збудавалі там двухпавярховую цагляную хату з вялікай заляй, зашклёнай галярэяй, гасцінай з камінам, канцэртным раялем і бібліятэкай, дзе вісяць партрэты [[ПётарПётр Сталыпін|Сталыпіна]] і [[Калчак]]а.
 
Амаль не пакідаў сваю хату і таму атрымаў сярод мясцовых жыхароў, што бачылі яго хіба зрэдчас, празванне «наш затворнік».<ref>http://www.ng.ru/events/2006-02-06/7_moscow.html{{ref-ru}}</ref> «Ды мы гэтага Салжаніцына і не бачылі ніводнага разу» — гавораць абарыгены.<ref>http://www.vmdaily.ru/article.php?aid=34437{{ref-ru}}</ref> Праблемы суседняе вёскі пісьменніка не клапацілі.<ref>http://www.kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=667392{{ref-ru}}</ref>
Салжаніцын сканаў [[3 жніўня]] [[2008]] на 90-м годзе жыцця, на сваёй дачы ў падмаскоўным пасёлку Троіца-Лыкава ад вострай сардэчнай недастатковасці. Смерць надышла а 23:45 па маскоўскім часе<ref>[http://newsru.com/cinema/04aug2008/dead.html NewsRu.com: Скончался Александр Солженицын]{{ref-ru}}</ref><ref>[http://www.interfax.ru/news.asp?id=24839 Інтэрфакс: У Маскве сканаў Аляксандар Салжаніцын]{{ref-ru}}</ref> (20:45 UTC).
 
[[5 жніўня]] ў будынку [[Расійская акадэмія навук|Расійскай акадэміі навук]], дзейсным сябрам якой быў А. І. Салжаніцын, адбыліся грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыкам. На гэтай цырымоніі прысутнічалі экс-прэзідэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]], экс-прэзідэнт Расіі, кіраўнік ураду РФ [[Уладзімір Пуцін]], прэзідэнт [[Расійская акадэмія навук|РАН]] [[ЮрыЮрый Восіпаў]], экс-старшыня ўраду РФ, акадэмік [[Яўген Прымакоў]], дзеячы расійскай культуры і некалькі тысячаў грамадзян Расіі, што прыйшлі аддаць Аляксандру Ісаевічу апошнюю даніну павагі.<ref>[http://kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=1008337&NodesID=7 За Аляксандрам Салжаніцыным перегарнулі бачыну] — «[[Коммерсантъ]]» № 137(3954) ад 06 жніўня 2008{{ref-ru}}</ref>
 
Заўпакойную літургію і [[адпяванне]] [[6 жніўня]] [[2008]] ў Вялікім саборы маскоўскага [[Данскі манастыр|Данскога манастыру]] здзейсніў архіепіскап Арэхава-Зуеўскі [[Алексі (Фралоў)]], вікарый [[Маскоўская япархіяепархія|Маскоўскай япархііепархіі]]. У гэты ж дзень прах Салжаніцына быў пахаваны ў някропалі Данскога манастыру за алтаром храму [[Ян Лесвічнік|Яна Лесвічніка]], побач з магілай гісторыка [[Васіль Ключэўскі|В. О. Ключэўскага]].
 
== Крытыка ==
Чэшскі журналіст Т.Ржэзач, а таксама Л.Самуцін, былы ўласавец, адзін з «суаўтараў» Салжаніцына, а пасля ў 1998 г. расійскі журналіст А.Давыдаў вылучылі версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, звінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год.<ref>http://www.libelli.ru/works/solzh.htm ОДА ДИССИДЕНТСТВУ, ИЛИ СТУКАЧ У ДУРАКОВ</ref><ref>http://cn.com.ua/N257/archive/archive.html</ref> Салжаніцын абвяргае ўсе падобныя абвінавачанні.<ref>[http://www.rusk.ru/st.php?idar=310414 «Потёмщики света не ищут»]{{ref-ru}}</ref>
На думку Т.Ржэзача, ён [А.Салжаніцын] агітаваў супраць улады падчас вайсковыхваенных дзеянняў, пісаў правакацыйныя лісты, вёў паражэнчую прапаганду — усё гэта рабілася з мэтаюмэтай адсядзецца ў тылу; менавіта за гэта і быў Салжаніцын пакараны. На старонках кнігі «ЦРУ супраць СССР» (1983) М. М. Якаўлева сцвярджалася, што «Архіпелаг Гулаг» з'яўляецца прадуктам работы супрацоўнікаў амерыканскіх спецслужбаў<ref>http://www.lib.ru/POLITOLOG/yakowlewnn.txt{{ref-ru}}</ref>.
 
Звярталася ўвага на рэзкія супярэчнасці між колькасцю рэпрэсаваных па дадзеных, што прыведзеныя Салжаніцыным, і архіўнымі дадзенымі, якія сталі даступныя ў перыяд перабудовы.<ref>[http://www.zlev.ru/49_14.htm Гулаг: архівы супраць хлусні] [http://beserikov.chat.ru/Repress.htm Якія маштабы сталінскіх рэпрэсыяў]</ref> Аспрэчвалася дакладнасць «турэмных» твораў Салжаніцына ў той іхняй частцы, дзе вядзецца пра побыт лагераў, смяротнасці зняволеных, іх колькасці.<ref>[http://libereya.ru/public/repressii.html#v5 Ігар Пыхалаў_ Якія маштабы сталінскіх рэпрэсій) ]</ref><ref>[http://www.pereplet.ru/history/Author/Russ/Z/Zemskov/Articles/ZEMSKOV.HTM В. Н. Земсков. ГУЛАГ (историко-социологический аспект)]{{ref-ru}}</ref>. Крытыка з камуністычнага флангу падмацоўвалася спасылкай на даследаванні навукоўцаўвучоных, што працавалі ў расійскіх архівах<ref>[http://www.zlev.ru/49_14.htm ГУЛАГ: АРХИВЫ ПРОТИВ ЛЖИ]{{ref-ru}}</ref>
 
Салжаніцына таксама неаднаразова крытыкавалі за апраўданне калабаранцтва падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] і звязаныя з гэтым фальсіфікацыі адносна [[Савецкія ваеннапалонныя ў гады Другой Сусветнай вайны|савецкіх ваеннапалонных]]<ref>[[Аляксандр Дзюкаў|Дзюкаў А. Р.]] [http://russbalt.ucoz.ru/publ/9-1-0-277 Госпремия для ревизиониста]{{ref-ru}}</ref><ref>[[Аляксандр Дзюкаў|Дзюкаў А. Р.]] Літасць да загінулых: савецкія рэпрэсыі супраць нацысцкіх памагатых // Великая оболганная война-2. Нам не за что каяться! — М.: Яуза, Эксмо, 2008. — 432 с: ил. — ([[Война и мы]]). ISBN 978-5-699-25622-8, с. 98-141{{ref-ru}}</ref>. Сцвярджалася, што матэрыял для сваіх выкрыццяў Салжаніцын пазычаў з гэбельсаўскае прапаганды. Падобны водгук зыходзіць ад Л. А. Самуціна, па сцвярджэнні, дысідэнта, былога ўласаўца, што асабіста працаваў у ідэялагічным апараце гэбельсаўскага міністэрства прапаганды і прыхільніка Салжаніцына і захоўваў у сябе рукапіс «Архіпелагу» ад КГБ<ref>http://beserikov.chat.ru/Samutin.htm{{ref-ru}}</ref>.
Салжаніцына актыўна крытыкавалі і «справа» — найперш іншыя дысідэнты і эмігранты, якія адмаўлялі яго хрысціянскія і антыліберальныя погляды (дысідэнты-нацыяналісты, наадварот, углядалі залішні лібералізм). «Ліст правадырам Савецкага Саюзу» падвергся крытыцы А. Д. Сахарава.
 
Канфлікт Салжаніцына з антысавецкай эміграцыяй і заходнімі актывістамі Халоднай вайны асветлены ў ягоныхяго мемуарах «Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў».
 
Ягонае даследванне гісторыі ўзаадносінаў яўрэйскага і рускага народаў у кнізе «Дзвесце год разам» выклікала актыўную крытыку як з боку многіх яўрэйскіх публіцыстаў, так нацыяналістычнай прэсы. Так, напрыклад, прыхільнік ліберальных поглядаў [[Уладзімір Вайновіч]] сказаў: «Кніга Салжаніцына „Дзвесце год разам“ — доўгая, сумная і хлуслівая».<ref>Уладзімір Вайновіч: «Солженицын недостаточно ўмный человек» — з [http://www.sem40.ru/interview/hot/9926/ інтэрв'ю Ўладзіміра Нузава ў «Русский базар» 02-03-2004.]{{ref-ru}}</ref>
 
== Узнагароды ==
Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] [[1970|1970 года]] года ''«за маральную моц, з якой ён кіраваўся няўхільным традыцыям рускай літаратуры»''<ref>[http://nobelprize.org/nobel_prizes/lists/1970.html …for the ethical force with which he has pursued the indispensable traditions of Russian literature]{{ref-en}}</ref> (прапанавана [[Франсуа Марыяк]]ам).
 
Лаўрэат [[Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава|Вялікага залатога медалю імя М. В. Ламаносава Расійскай Акадэміі навук]] — ''за выбітны ўнёсак у развіццё рускай літаратуры, рускай мовы і рускай гісторыі'' ([[1998]]).
[[Ордэн Святога Саввы]] 1-й ступені (найвышэйшая ўзнагарода [[Сербская праваслаўная царква|Сербскай праваслаўнай царквы]]; нададзеная [[16 лістапада]] [[2004]]).
 
Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі]] [[2006|2006 года]] года ''за выбітныя дасягненні ў галіне гуманітарнай дзейнасці''<ref>[http://document.kremlin.ru/doc.asp?ID=039804 Загад Прэзідэнта РФ ад 05.06.2007 № 699 «О присуждении Государственной премии Российской Федерации в области гуманитарной деятельности 2006 года»]{{ref-ru}}</ref>.
 
Лаўрэат прэміі [[Фонд «Жыўка і Міліца Тапалавіч»|Фонду «Жыўка і Міліца Тапалавіч»]] (Сербія) [[2007|2007 года]] года (нададзеная 7 сакавіка 2008 г.): ''«выбітнаму пісьменніку і гуманісту, чыя хрысціянская праўдзівасць дорыць нам адвагу і суцяшэнне»''.
 
== Творы ==
 
{{Link FA|ka}}
 
[[am:አሌክሳንድር ሶልዠኒጽን]]
[[an:Aleksandr Solzhenitsyn]]
167 014

правак