Вена: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 60:
Вена — культурны, эканамічны і палітычны цэнтр Аўстрыі.
 
Вена з’яўляецца трэцім горадам-рэзідэнцыяй [[ААН]] пасля [[Нью-Ёрк]]а і [[Жэнева|Жэневы]]. [[Венскі міжнародны цэнтр]] (так званы UNO-City) уключае ў сябе [[МАГАТЭ]], [[УНП ААН]], Арганізацыі ААН па прамысловым развіцці і інш У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных арганізацый, як, напрыклад [[АПЭК]] і [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]].
 
На працягу многіх стагоддзяў Вена з’яўлялася горадам-рэзідэнцыяй [[Габсбургі|Габсбургаў]] і адпаведна сталіцай [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі]], ператварыўшыся ў культурны і палітычны цэнтр Еўропы. У [[1910]] годзе ў Вене пражывала два мільёны чалавек, і горад займаў чацвёртае месца сярод найбуйнейшых гарадоў свету, саступаючы толькі [[Лондан]]у, [[Нью-Ёрк]]у і [[Парыж]]у. Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] насельніцтва Вены скарацілася амаль на чвэрць.