Гандлёвы блок: Розніца паміж версіямі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гандлёвы блок''' — зона свабоднага гандлю некалькіх краін, якія прытрымліваюцца аднаг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:23, 26 жніўня 2012

Гандлёвы блокзона свабоднага гандлю некалькіх краін, якія прытрымліваюцца аднаго ці некалькіх пагадненняў па падатках, тарыфах і гандлю. Звычайна гандлёвыя блокі маюць свае адміністратыўныя органы і органы рэгулявання. Некаторыя гандлёвыя блокі маюць таксама палітычныя мэты. Існуе некалькі відаў гандлёвых блокаў, сярод якіх вылучаюць:

Гандлёвы блок ствараецца шляхам прыняцця гандлёвага пагаднення (ці пагадненняў), якія вызначаюць розныя пытанні эканамічнай інтэграцыі.

Найбольш актыўныя рэгіянальныя блокі

 
Найбольш актыўныя рэгіянальныя блокі ў свеце.

Шэраг краін уваходзяць у два ці больш розных гандлёвых блокаў. Для таго, каб пазбегнуць дублявання пры класіфікацыі гандлёвых блокаў, гэтыя краіны адносяць толькі да аднаго з найбольш актыўных гандлёвых блокаў. «Актыўнасць» блокаў вызначаецца па наступных трох крытэрыях:

  • Наяўнасць значных практычных дасягненняў
  • Наяўнасць нядаўняй (ці рэгулярнай) дзейнасці (сустрэчы, новыя пагадненні, правядзенне ўнутраных працэдур)
  • Наяўнасць амбіцыйных планаў на будучую эканамічную інтэграцыю і дакладны кароткі тэрмін яе ажыццяўлення.

Некаторыя колеры на карце выкарыстоўваюцца некалькі разоў для розных блокаў. Больш цёмны колер азначае поўны член, больш светлы — асацыіраваны ўдзельнік, назіральнік, будучы ўдзельнік, кандыдат ці падобны статус.

Гл. таксама