Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up, replaced: я у → я ў, ўнія → унія, == У Сеціве == → == Спасылкі == using AWB (7893)
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 62:
| перыядканец_5 =
| перыяд праўлення_5 = [[1579]] — [[1587]]
| папярэднік_5 = [[Ян Геранімавіч Хадкевіч|Ян Хадкевіч]]
| пераемнік_5 = [[Ян Кішка]]
| каранацыя_5 =
Радок 109:
У 1558 г. разам з ваяв. віленскім [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалаем Радзівілам Чорным]], А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]], калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем [[Інфлянты|Інфлянтаў]] за ВКЛ.
 
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і [[Рыгор Хадкевіч|Рыгорам Хадкевічам]], А. Валовіч адзін з лідараў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаем Радзівілам Рудым]], жамойцкім старостай [[Ян Геранімавіч Хадкевіч|Янам Хадкевічам]], падскарбіем [[Мікалай Нарушэвіч|Мікалаем Нарушэвічам]], прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
 
Прымаў актыўны ўдзел у [[Валочная памера|аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў]], за гэтыя службы ад [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]] А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі [[Аўгусцін Ратундус|Аўгусцінам Ратундусам]] і [[Пётр Раізій|Пятром Раізіям]] А. Валовіч рыхтаваў [[Статут 1566|2-е выданне Статута ВКЛ]], які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).