Вінцэнт Гадлеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
[[Image:Вінцэнт Гадлеўскі 2.jpeg|thumb|Вінцэнт Гадлеўскі]]
[[Image:Вінцэнт Гадлеўскі.jpeg|thumb|Вінцэнт Гадлеўскі]]
'''Вінцэнт ГАДЛЕЎСКІ''' ({{ДН|16|11|1888}}, в. Шурычы, Ваўкавыскі павет — снежань [[1942]], [[канцлагер Трасцянец]]), [[каталіцтва|каталіцкі]] святар, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
 
Скончыў [[Віленская каталіцкая духоўная семінарыя|Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю]] ([[1912]]) і [[Пецярбургская каталіцкая духоўная акадэмія|Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію]] ([[1916]]). Пасвячоны ў святары 3.6.1914. У гады вучобы ў духоўнай акадэміі быў сябрам культурна-асветнага [[Беларускі гурток студэнтаў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі|гуртка беларускіх студэнтаў]].
Радок 9:
У сакавіку [[1917]] абраны ў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]], удзельнік [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'езда]] [[1917]]. Пасля абвяшчэння [[БНР]] (сакавік [[1918]]) уваходзіў у склад яе [[Рада БНР|Рады]]. Да 26.5.1918 працаваў асобаўпаўнаважаным у камісіі па бежанскіх справах пры Радзе БНР.
 
Адзін з заснавальнікаў і лідараў [[БХДБеларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]], рэдагаваў газету «[[Беларуская крыніца (1917)|Крыніца]]». Выкладаў у [[Нясвіжская беларуская семінарыя|Нясвіжскай беларускай семінарыі]]. На пачатку 1920-х гадоў пераехаў на Віленшчыну, дзе ў міжваеннае дваццацігоддзе шырока займаўся нацыянальна-рэлігійнай і культурна-асветнай дзейнасцю. З [[1924]] пробашч касцёла ў мяст. [[Жодзішкі]] Свянцянскага павета. У [[1925]] і [[1927]] арыштаваны польскімі ўладамі, у [[1927]] асуджаны на 2 гады турмы.
 
З [[1929]] жыў у [[Вільня|Вільні]]. Служыў капеланам у шпіталі, выконваў абавязкі прэфекта ў школе пры кляштары бернардзінак. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні (кастрычнік 1928). У [[1930]] пераклаў на беларускую мову [[Новы запавет]] (выдадзены ў Вільні ў [[1939]]). У 1936 выйшаў з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, не пагадзіўшыся на яе рэарганізацыю ў Беларускае народнае аб'яднанне. Арганізаваў і ўзначаліў выданне газеты «Беларускі фронт», у якой шырока выступаў як публіцыст.