Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Этапы развіцця ==
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й (аналістыка, летапісанне), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''"гістарыёграфамі"''. У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў [[Вальтэр]]. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам ({{нп3|Герхард Фрыдрых Мілер|Г. Ф. Мілеру|ru|Миллер, Герхард Фридрих}}, {{нп3|Міхаіл Міхайлавіч Шчарбатаў|М. М. Шчарбатаву|ru|Щербатов, Михаил Михайлович}}, [[Мікалай Міхайлавіч Карамзін|М. М. Карамзіну]]). Пасада давала ім грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду ў Прусіі займаў і нямецкі гісторык {{нп3|Леапольд фон Ранке|Л. Ранке|ru|Ранке, Леопольд фон}}.
 
Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Але такія простыя формы апісання мінулага гісторыі не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.
 
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Робін Джордж Колінгвуд|Р. Дж. Колінгвуд]]а «Ідэя гісторыі» (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў [[Гісторыя|гісторыі]]. Таму гістарыяграфічныя творы Р. Дж. Колінгвуда, [[Эдвард Халет Кар|Э. Х. Кара]], [[Георг Герсан Ігерс|Г. Г. Ігерса]], [[Кейт Джэнкінс|К. Джэнкінса]] і інш. разглядаюцца як частка інтэлектуальнай гісторыі.
 
Тэрмін '''«гістарыяграфія»''' мае грэчаскае паходжанне і складаецца з двух словаў: ''«гісторыя»'', што азначае ''«апавяданне аб мінулым»'', і ''«графо»'' — ''«пішу»''. Такім чынам, у прамым сэнсе '''«гістарыяграфія»''' азначае ''«апісанне чаго-небудзь», «пісьмовае апавяданне аб мінулым»''. Гэтае значэнне тэрміна захавалася да [[ХХ ст.]], а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''«гістарыёграфамі»''. Напрыклад, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёграфа. Яно прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам ({{нп3|Герхард Фрыдрых Мілер|Г. Ф. Мілеру|ru|Миллер, Герхард Фридрих}}, {{нп3|Міхаіл Міхайлавіч Шчарбатаў|М. М. Шчарбатаву|ru|Щербатов, Михаил Михайлович}}, [[Мікалай Міхайлавіч Карамзін|М. М. Карамзіну]]). Пасада давала ім вялікі грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду займаў і нямецкі гісторык {{нп3|Леапольд фон Ранке|Л. Ранке|ru|Ранке, Леопольд фон}}.
 
У [[ХХ ст.]] значэнне тэрміна «гістарыяграфія» змянілася. Пад ёю сталі звычайна разумець сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб'яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, дваранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), храналагічнымі (гістарыяграфія 20 — сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія сярэдзіны 50 — 80-х гг. ХХ ст.). Не адразу зацвердзілася вызначэнне гістарыяграфіі як гісторыі гістарычнай навукі, якое стала ўжывацца з пачатку ХХ ст. Паколькі гісторыя гістарычнай навукі — гэта працэс развіцця навукі і яе падсістэм, то гістарыяграфія — гэта навуковая дысцыпліна, якая вывучае гэты працэс.