Вацлаў Пятровіч Федаровіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка перанёс старонку Вацлаў Федаровіч у Вацлаў Пятровіч Федаровіч
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 1:
'''Вацлаў Пятровіч ФЕДАРОВІЧ''' ({{ДН|||1848}}, [[Магілёў]] — {{ДС|||1911}}, [[Рыга]]) — краязнавец, калекцыянер, юрыст. Член карэспандэнт Кракаўскай АН.
 
Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1872 працаваў адвакатам у [[Саратаў|Саратаве]], [[Горад Балашоў|Балашове]], [[Царыцын]]е, [[Ерэван]]е. 3 1884 жыў і працаваў у [[Віцебск]]у. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
 
Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. [[М. Ф. Кусцінскі|М. Ф. Кусцінскаму]], калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. У 1880-я стварыў у Віцебску прыватны музей, у якім былі сабраны прадметы даўніны, знойдзеныя ім на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губерняў.