Адкрыць галоўнае меню

Змены

1 384 байты выдалена ,  7 гадоў таму
 
== Этапы развіцця ==
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й ([[Аналы|аналістыка]], [[летапіс|летапісанне]]), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''"гістарыёграфамі"''. У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў [[Вальтэр]]. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам ({{нп3|Герхард Фрыдрых Мілер|Г. Ф. Мілеру|ru|Миллер, Герхард Фридрих}}, {{нп3|Міхаіл Міхайлавіч Шчарбатаў|М. М. Шчарбатаву|ru|Щербатов, Михаил Михайлович}}, [[Мікалай Міхайлавіч Карамзін|М. М. Карамзіну]]). Пасада давала ім грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду ў Прусіі займаў і нямецкі гісторык {{нп3|Леапольд фон Ранке|Л. Ранке|ru|Ранке, Леопольд фон}}.
 
Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Але такіяТакія простыя формы апісання мінулага гісторыі набылі назву гістарыяграфіі, але яны не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.
 
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Робін Джордж Колінгвуд|Р. Дж. Колінгвуд]]а «Ідэя гісторыі» (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў [[Гісторыя|гісторыі]]. Таму гістарыяграфічныя творы Р. Дж. Колінгвуда, [[Эдвард Халет Кар|Э. Х. Кара]], [[Георг Герсан Ігерс|Г. Г. Ігерса]], [[Кейт Джэнкінс|К. Джэнкінса]] і інш. разглядаюцца як частка інтэлектуальнай гісторыі.
 
У [[ХХ ст.]] значэнне тэрміна «гістарыяграфія» змянілася. Пад ёю сталі звычайна разумець сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб'яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, дваранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), храналагічнымі (гістарыяграфія 20 — сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія сярэдзіны 50 — 80-х гг. ХХ ст.). Не адразу зацвердзілася вызначэнне гістарыяграфіі як гісторыі гістарычнай навукі, якое стала ўжывацца з пачатку ХХ ст. Паколькі гісторыя гістарычнай навукі — гэта працэс развіцця навукі і яе падсістэм, то гістарыяграфія — гэта навуковая дысцыпліна, якая вывучае гэты працэс.
 
У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
autoeditor
28 044

праўкі