Касцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up using AWB (7893)
Радок 1:
'''Гродзенскі дамініканскі касцёл''' - помнік архітэктуры [[барока]]. Існаваў у [[Гродна|Гродне]] ў 16 - канцы 19 стагодзяў. Размяшчаўся на месцы скверыка па [[вуліца Савецкая, Гродна|вуліцы Савецкая]] паміж сучаснымі дамамі №6 і 8, якія захаваліся да нашых дзён.
 
Традыцыйна лічыцца, што касцёл дамініканцаў у Гродне заснаваны на падставе прывілея [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта III]] у [[1632]], а ў [[1633]] касцёл ужо пабудаваны на фундацыю [[Фрэдэрык Сапега|Фрэдэрыка]] і Хрысціны Сапегаў. Тым не менш, пра дзейнасць гродзенскіх дамініканцаў у 17 ст. нічога не вядома. У [[1737]] прыёрам гродзенскіх дамініканцаў стаў Т.Ганусевіч, які пачаў “мураваць новы кляштар”, што дае падставу меркаваць, што дагэтуль існаваў драўляны кляштар пры мураваным касцёле. Касцёл быў асвячоны ў імя Прасвятой Дзевы Марыі Ружанцовай.
Радок 20:
Важкім элементам у планіроўцы комплексу дамініканскага кляштара з’яўляецца будынак, які выцягнуўся ўздоўж [[вулица Даминиканская, Гродна|вуліцы Дамініканскай]]. Ён быў вымураваны ў 1780-я гады. На плане Гродна 1753 гэты будынак адзначаны як драўляны. Ён меў падоўжаную форму з невялікай прыбудовай. А на плане 1795 будынак ужо мае іншую канфігурацыю і без прыбудовы.
 
Змену ў характары і планіроўцы будынкаў прасвятляе ліст П.Пірамовіча, сакратара ІзабэлыІзабелы Браніцкай у [[Беласток]]у, да сакратара ў [[Варшава|Варшаве]], датаваным [[5 мая]] [[1782]]. У лісце гаворыцца: «''Днямі горад Гродна вельмі гарэў уначы ад агню, які ўзнік у жыдоўскім доме. Цэлая [[вуліца Замкавая, Гродна|вуліца Замкавая]] э палацамі пагарэла, усяго дамоў, якія загінулі ў вогнішчы, — 300. [[Фара Вітаўта|Касцёл фарны]] мураваны з усім, што ў ім было, пагарэў, дамініканскі апаліўся, але захаваўся, толькі ўнутраныя будынкі яго ўсе пагарэлі''". Такім чынам, у 1782 у выніку пажару драўляны будынак, пазначаны на Плане горада 1753 згарэў.
 
Улічваючы гэты факт і тое, што ў 18 ст. вырасла патрэба ў адукаваных людзях, а дамініканцы сталі вядучым ордэнам у галіне адукацыі пасля касацыі ў [[1773]] [[езуіты|ордэна езуітаў]], пачалося будаўніцтва новага мураванага будынка на месцы драўлянага. Мураваўся будынак пры прыёру Людвіку Грынццэвічу, які быў вядомым архітэктарам. Такім чынам, разам з узвядзеннем у 1780-я гады мураванага будынка на вуліцы Дамініканскай было завершана будаўніцтва дамініканскага кляштара ў Гродне.