Розніца паміж версіямі "Анурадхапура"

447 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др
clean up, replaced: н. э. → н.э. (13), ''' - → ''' — (8), VII ст. да н.э. → VII ст. да н.э. (10), XI ст. У → XI ст. using [[Project:AWB|AWB (7893)
др (clean up, replaced: н. э. → н.э. (13), ''' - → ''' — (8), VII ст. да н.э. → VII ст. да н.э. (10), XI ст. У → XI ст. using [[Project:AWB|AWB (7893))
|від главы = мэр
|глава =
|першае згадванне = 380 г. да н. э.
|ранейшыя імёны =
|статус з =
|add3 =
}}
 
 
'''Анурадхапу́ра''' ({{lang-si|අනුරාධපුරය}}, {{lang-ta|அனுராதபுரம்}}) — [[горад]] у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]], цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 63208 чал., пераважна [[сінгалы]] - 91,42% (2011 г.).
 
==Гісторыя==
Раён Анурадхапуры - адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе [[археалогія|археолагамі]] былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н. э. У [[VII стагоддзе да н.э.|VII ст. да н. э.]] яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся [[жалеза]]м, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] пабудовы.
 
У [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст. да н. э.]] сюды была перанесена сталіца ранняй [[сінгалы|сінгальскай]] дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. [[XI стагоддзе н.э.|XI ст.]] У гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н. э.]]), а таксама [[будызм|будысцкія]] [[кляштар]]ы і [[храм]]ы, [[сад]]ы, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной [[вада|вадою]] было пабудавана некалькі [[вадасховішча]]ў. У горадзе меліся [[каналізацыя]], шпіталь і служба ачысткі ад [[Цвёрдыя бытавыя адкіды|смецця]].
 
У [[993]] г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай [[Індыя|Індыі]] і пасля [[1017]] г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў [[горад Паланарува]] Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.
''Найбольш славутыя мясціны старога горада'':
 
*'''Дрэва ''Шры Маха Бодхі''''' - найбольш знакамітая будысцкая святыня. У [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н. э.]] князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку [[дрэва]], пад якім [[Гаўтама Буда|Буда]] атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання [[біялогія|біялогіі]], ''Шры Маха Бодхі'' - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж [[ДНК]].
*'''Медны палац''' - помнік [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н. э.]] У [[XII стагоддзе н.э.|XII ст.]] быўыў часткова перабудаваны.
*'''Дагоба Руванвелі''' - будыская святыня, якая захавалася з [[140 да н.э.|140 г. да н. э.]] Вакол яе месціцца [[парк]]. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
*'''Дагоба Тхупарма''' - першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н. э.]] Вакол усталявана 41 [[калона]] (раней было 176).
*'''Дагоба Джэтаванарама''', пабудаваная ў [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н. э.]] Мае 70 м у велічыню.
*'''Гаспадарскія сады''' - рэшткі старажытных [[сад]]оў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га.
*'''Паўночныя руіны'''
**'''Дагоба Абхаягіры''' ([[I стагоддзе да н.э.|I ст. да н. э.]]) - найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
**'''Ратнапрасада''' - сярэднявечны будысцкі [[Манастыр|кляштар]].
**'''Самадхі Буда''' - статуя Буды [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст. да н. э. ]]
**'''Палацавы комплекс''' пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
*'''Ісурумунія Віхара''' - скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н. э.]]
 
==Музеі==
169 568

правак