Розніца паміж версіямі "Дзеясловы англійскай мовы"

др
clean up using AWB (7893)
др (clean up using AWB (7893))
[[Дзеяслоў|Дзеясловы ]] [[Англійская мова|англійскай мовы]] (English verbs) - гэта часціны англійскай мовы, якія абазначаюць дзеянні ў розныя моманты часу. Спрагаюцца па [[Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове|часу]] і, у абмежаванай ступені па ліку і асобе. Большасць дзеясловаў англійскай мовы маюць граматычныя катэгорыі трывання, пераходнасці, стану і ладу.
 
Можна ўмоўна падзяліць '''дзеясловы англійскай мовы''' на наступныя катэгорыі: дапаможныя дзеясловы, асноўныя (якія ў сваю чаргу могуць быць правільнымі ці няправільнымі), мадальныя і фразавыя. Існуюць таксама 3 [[неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы|неасабовых формы]] дзеясловаў англійскай мовы - [[інфінітыў]], герундый і [[дзеепрыметнік]].
 
==Дапаможныя дзеясловы==
 
Дапаможныя дзеясловы (auxilliary verbs) выкарыстоўваюцца для выражэння граматычных катэгорый часу і ў некаторых выпадках ліку і асобы. У сучаснай англійскай мове іх толькі 4 - do, be, have i will. Гэтыя 4 дзеясловы звычайна няне перакладаюцца на беларускую мову, калі выступаюць у ролі дапаможных, але ў сказах, дзе яны выступаюць у ролі асноўных дзеясловаў, яны перакладаюцца наступным чынам: do - рабіць, be - быць, have - мець і will - жадаць, загадываць (мадальны дзеяслоў). Усе вышэй пералічаныя дзеясловы з'яўляюцца няправільнымі, і маюць свае формы прошлага часу, прыслоўя прошлага часу (3-й формы) і г.д. Выкарыстанне do, be, have i will як дапаможных дзеясловаў можна праілюстраваць на наступных прыкладах.
 
Дапаможны дзеяслоў do: Do you like coffee? - Вы любіце каву? (do выражае пытанне); He does not read such books - Ен няне чытае такія кнігі (does перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку і "суправаджае" адмоўную часціцу not (не/ня)); I did study - Я сапраўды вучыў/Я займаўся, займаўся (did выкарыстоўваецца для перадачы прошлага часу, у сцвярджальных сказах дапаможны дзеяслоў do ўзмацняе сэнс асноўнага дзеяслова ("сапраўды, але ж")).
 
Ве ў якасці дапаможнага дзеяслова выкарыстоўваецца ў працяглым часе: What is he looking for? - Што ен шукае? (is перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку цяперашняга часу, стаіць перад дзейнікам he (ен) і такой пазіцыяй выражае пытанне і з'яўляецца часткай канструкцыі выражэння працяглага часу). Таксама be служыць дапаможным дзеясловам у канструкцыях з пасіўным (залежным) станам (She was asked a lot of questions - Ей задалі шмат пытанняў) і перфектнымі (завершанымі) формамі (I have been waiting for a friend - Я чакаю сябра).
 
Выкарыстанне have i will як дапаможных дзеясловаў носіць больш абмежаваны характар. Have ставіцца ў канструцыях з перфектнымі (завершанымі) формамі асноўных дзеясловаў, прычым у завершана-працяглых формах ен яшчэ суправаджаецца 3-й формай дзеяслова be, як гэта паказана на вышэй прыведзеным прыкладзе "I have been waiting for a friend". А will выкарыстоўваецца для перадачы будучага часу і нярэдка выступае ў камбінацыі з дапаможнымі дзеясловамі be і have (I will have finished the work by 5 - Я скончу работу да пяці). У адрозненні ад have, які мае форму 3-й асобы адзіночнага ліку has, will як дапаможны дзеяслоў можа ставіцца толькі ў прошлы час (Future-in-the-Past), звычайна, ў канструкцыях з [[Даданы сказ часу і ўмовы англійскай мовы|даданым сказам умовы]] каб перадаць тое, што магло б адбыцца ў цяперашнім ці будучым часе, але так і няне адбылася: I would go there if I had time - Я пайшоў бы туды, калі б меў час.
 
==Асноўныя дзеясловы==
 
==Спражэнне дзеясловаў англійскай мовы==
 
== Мадальныя дзеясловы ==
 
Усе мадальныя дзеясловы (modal verbs, modals) аб'ядноўваюць наступныя рысы. Яны перадаюць розны настрой у спалучэнні з іншымі дзеясловамі, якія ставяцца ў розныя інфінітыўныя формы. Яны могуць мець форму прошлага часу, але няне маюць форм будучага часу (для выражэння прошлых і будучых дзеянняў нярэдка выкарыстоўваюцца немадальныя сінонімы гэтых дзеясловаў). Большасць мадальных дзеясловаў няне ставіцца разам з дапаможнымі дзеясловамі.
 
===Can i may===
 
Мадальны дзеяслоў can у большасці выпадкаў выражае фізічную здольнасць, магчымасць штосьці зрабіць (I can swim -Я ўмею плаваць). Дзеяслоў may звычайна выражае дазвол ці забарону на тое ці іншае дзеянне (May I smoke here? - Можна мне тут курыць?). Can i may перадаюць таксама нязначную верагоднасць чаго-небудзь (He can/may be working now - Магчыма, ен зараз працуе). Абодва дзеясловы маюць форму прошлага часу could i might адпаведна. У будучым часе, і няне толькі, can замяняецца сінонімам be able to (быць здольным на штосьці), а may замяняецца на пасіўную канструкцыю дзеяслова allow (дазваляць) - be allowed to. Выраз can't help звычайна перакладаецца "ня магчы няне (рабіць што-небудзь)" (I can't help laughing - Я няне магу няне смяяцца).
 
===Must, have to i be to===
 
Гэтыя 3 дзеясловы перадаюць ідэю абавязку. Must звычайна выражае альбо неабходнасць (I must go to work - Я павінен ісці на работу), альбо значную верагоднасць чаго-небудзь (She must be at home - Хутчэй за ўсе яна дома). Дзеяслоў have to можа замяняць must у прошлым і будучым часе, але сам перадае крыху іншы сэнс - "вымушанасць": I had to tell him everything - Я быў вымушаны ўсе сказаць яму<ref>Дзеяслоў must можа выражаць прошлы час з дапамогай перфектных інфінітываў: You must have mentioned it! - Вы павінны былі сказаць аб гэтым!</ref>. Есць прынцыповая розніца і паміж адмоўнымі формамі гэтых дзеясловаў: mustn't азначае "нельга", а don't have to - "няма неабходнасці". Дзеяслоў be to перадае ідэю службовага абавязку (I am to conduct the reseach - Я павінен праводзіць гэта даследванне), наканаванасці лесам (The girl was to become his wife - Гэтай дзяўчыне было наканавана стаць яго жонкай). Дзеясловы have to i be to няне маюць звычайных граматычных уласцівасцяў мадальных дзеясловаў (адсутнасць будучага часу, адсутнасць дапаможных дзеясловаў (есць у have to)), але традыцыйна адносяцца да мадальных. Спалучэнне must needs з'яўляецца ўстойлівым і перакладаецца словам "абавязкова".
 
===Shall===
 
Гэты дзеяслоў выкарыстоўваецца ў сучаснай англійскай мове для выражэння абавязку павіннасці, напрыклад у кантрактах і іншых юрыдычных дакументах: The Seller shall make reasonable compensation to the Buyer - Прадавец абавязаны выплаціць разумную кампенсацыю пакупніку. Таксама сустракаецца ў ветлівых прапановах: Shall I go with you? - Хочаш, пайду з табой/Ці няне жадаеце, каб я з вамі пайшоў?
 
===Should i ought to===
===Will===
 
Гэты дзеяслоў можа складаць цяжкасці пры перакладзе бо з'яўляецца адначасова звычайным правільным (са значэннем "праяўляць волю, загадываць") і дапаможным пры выражэнні будучага часу і мадальным. Мадальны дзеяслоў will i яго форма прошлага часу would могуць перадаваць звычкі, дзеянні які паўтараюцца час ад часу (He will sit for hours by the window - Ен сядзіць многія гадзіны ля акна). Адмоўная форма гэтых дзеясловаў выражае адмову каго-небудзь ад тых ці іншых дзеянняў ці брак у рабоце неадушаўленых прадметаў (My pen won't write - Мая асадка няне піша). У камбінацыі з дзейнікам першай асобы will як мадальны дзеяслоў перадае праяўленне волі (I will not forgive her for that - Я ей гэтага не дарую/Я не жадаю ей гэта дараваць).
 
===Need i dare===
 
Дзеяслоў need можа быць і мадальным і звычайным. Значэнні, якія ен перадае: патрэба ў чым-небудзь ці яе адсутнасць: Need I repeat it? - Ці трэба мне гэта паўтарыць? Як мадальны дзеяслоў need звычайна сустракаецца ў пытаннях і адмоўных сказах. Можа выкарыстоўвацца ў сцвярджальных сказах, але гэта рэдкасць<ref>Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.136, §118</ref><ref>Alexander L.G, Longman English Grammar Practice for Intermediate Students. 15th impression, Longman, 2003, Unit 11.12A, p178</ref>. Need як звычайны дзеяслоў няне мае такіх абмежаванняў.
 
Мадальны дзеяслоў dare выкарыстоўваецца пераважна ў пытаннях і ў адмоўных сказах і выражае значэнне "асмельвацца, адважвацца": How dare you look at me? - Як ты асмельваешься глядзець на мяне? Можа выкарыстовацца і як звычайны правільны дзеяслоў ва усіхўсіх відах сказаў: He didn't dare to go there again - Ен няне асмельваўся хадзіць туды ізноў. Выраз dare say з'яўляецца ўстойлівым і перакладаецца "асмелюсь сказаць, я лічу, магчыма".
 
==Фразавыя дзеясловы==
*Чацверты: пераходны дзеяслоў+часціца+прыназоўнік (Put up with the noise - Цярпець шум, (літаральна: "прымірыцца"))<ref>Паводле апісанняў: Alexander L.G, Longman English Grammar Practice for Intermediate Students. 15th impression, Longman, 2003, Unit 8.6A, p116</ref>.
 
Трэба зазначыць што няне ўсе фразавыя дзеясловы строга падпарадкуюцца такой сістэме. Напрыклад дзеяслоў work out можа быць непераходным (3-і тып) і значыць "практыкавацца ў спартыўнай зале, пампаваць мускулы", але можа выкарыстоўвацца з дапаўненнем, якое выражаецца займеннікам ці назоўнікам, тады ен робіцца пераходным (2-і тып) і перадае зусім іншы сэнс "вырашаць (задачу, праблему), распрацоўваць (праект)")<ref> Гл. [http://www.multitran.ru словарь Мультитран]</ref>.
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя: Англійская мова]]
 
[[en:English verbs]]
[[fr:Conjugaison anglaise]]
171 421

праўка