Чуўк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: а у → а ў, чальцы → члены, ровар → веласіпед, XVI ст. → XVI ст. (3) using AWB (7893)
Радок 16:
Чуўк адносяцца да часткі [[мікранезійцы|мікранезійцаў]], якая размаўляе на адной з усходніх малайска-палінезійскіх [[мова|моў]]. Іх паходжанне да канца не высветлена. Мяркуецца, што першыя насельнікі з'явіліся на [[астравы Чуўк|астравах Чуўк]] каля 2000 гадоў таму. Згодна паданням саміх чуўк, іх продкі Ірас і Качаў прыплылі ў XII - XIII стст. з усходу. Існуюць міфы, падобныя на [[палінезійцы|палінезійскія]], аб выманні першапродкамі [[востраў|астравоў]] з [[акіян]]у.
 
У [[XVI стагоддзе н.э.|XVI ст.]] чуўк упершыню сутыкнуліся з [[Еўропа|еўрапейцамі]]. Дзякуючы [[Іспанія|іспанцам]], тубыльцы пазнаёміліся з [[жалеза]]м, якое высока імі шанавалася. Арганізоўваліся марскія гандлёвыя экспедыцыі за жалезнымі рэчамі на [[Гуам]].
 
З кан. [[XVIII стагоддзе н.э.|XVIII ст.]] на астравах Чуўк з'явіліся прадстаўнікі іншых еўрапейскіх дзяржаў - [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Францыя|Францыі]] і [[Расійская імперыя|Расіі]]. Прычым, адносіны паміж маракамі і абарыгенамі не заўсёды мелі мірны характар. З аднаго боку, чуўк былі зацікаўлены ў абмене правіянту на еўрапейскія тавары. З іншага, здаралісь напады на гандляроў і даследчыкаў, якія скончваліся вялікімі ахвярамі сярод саміх жа астравіцян. З кан. [[XIX стагоддзе н.э.|XIX ст.]] на астравах з'явіліся [[Японія|японскія]] гандляры.
 
З [[1874]] г. сярод чуўк пачало распаўсюджвацца [[хрысціянства]].
 
У [[1885]] г. [[Каралінскія астравы]] былі анэксаваны Іспаніяй. У [[1899]] г. - абвешчаны калоніяй [[Германія|Германіі]]. У [[1914]] г. - заняты Японіяй. Японцы ўкаранілі сістэму школьнага выхавання, пабудавалі першы шпіталь, пачалі прымаць абарыгенаў на адміністрацыйныя пасады, уладковаць на працу на іншых астравах Мікранезіі. З 1930-ых гг. пачалася міграцыя каланістаў з Японіі (каля 4000 чал. з 18000 чал. агульнага насельніцтва на астравах Чуўк у 1937 г.), якія ўцягвалі мясцовае насельніцтва ў прамысловы лоў рыбы. "Мясцовыя людзі куплялі квіткі на параходы ў іншыя часткі Мікранезіі і роварывеласіпеды для сваіх дзетак. У чуўк дагэтуль ніколі не было столькі грошай", - зазначаецца ў чарнавіку афіцыйнай справаздачы ўрада [[Федэратыўныя Штаты Мікранезіі|Федэратыўных Штатаў Мікранезіі]] <ref>[http://www.pacificweb.org/PDF/FSM/chuuk89.pdf CHUUK STATE 1989 CENSUS OF POPULATION AND HOUSING, FEDERATED STATES OF MICRONESIA, 1992.] Р. 9</ref>.
 
У [[1944]] г. астравы былі акупаваны [[ЗША]], якія пазней атрымалі ад [[ААН]] мандат на кіраванне Мікранезіяй як падапечнай тэрыторыяй. У [[1986]] г. быў створаны штат Чуўк у складзе Федэратыўных Штатаў Мікранезіі.
Радок 30:
Традыцыйныя заняткі - [[сельская гаспадарка]], аснову якой складае земляробства (вырошчвалі [[Colocasia esculenta|тара]], [[какосавая пальма|какосы]], [[хлебнае дрэва]], [[садавіна|садавіну]]), і лоў [[рыбы]]. Чуўк лічыліся выдатнымі мараплаўцамі. Жытлы [[Драўніна|драўляныя]], адкрытага тыпу, з шырокім [[дах]]ам, часцяком без [[Сцяна|сцен]].
 
[[сям'я|Сем'і]] пераважна вялікія пашыраныя. Існаваў звычай жыцця жаніха і нявесты ў сям'і наканаванага да абвяшчэння афіцыйнага [[шлюб]]у. Старэйшыя чальцычлены сем'яў заўсёды разглядаліся сацыяльна вышэйшымі за малодшых, але ў адрозненні ад суседзяў на [[Астравы Чуўк|Чуўк]] не склаўся моцны пласт правадыроў. Паміж жыхарамі розных астравоў успыхвалі ўзброеныя канфлікты.
 
Распаўсюджаны [[татуіроўка]], шнараванне цела. Традыцыйнае [[мастацтва]] - пляценне, рэзь па дрэву, вытворчасць [[Тапа|тапы]], мастацкая апрацоўка [[Ракавіна малюскаў|ракавін]].
Радок 37:
 
==Мова==
Мова чуўк адносіцца да усходніхўсходніх малайска-палінезійскіх моў. З'яўляецца афіцыйнай у [[Федэратыўныя Штаты Мікранезіі|Федэратыўных Штатах Мікранезіі]]. Пісьмовасць на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінкі]]. Сярод чуўк таксама шырока распаўсюджана [[англійская мова]], якая абавязкова вывучаецца ў школах і шырока выкарыстоўваецца ў паўседзённым жыцці.
 
{{зноскі}}