Розніца паміж версіямі "Дафніс і Хлоя"

77 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др
clean up, replaced: ІІІ → III, грэцк → грэчаск (3) using AWB (7893)
др (clean up, replaced: ІІІ → III, грэцк → грэчаск (3) using AWB (7893))
|Аўтар = [[Лонг]]
|Мова арыгіналу =
|Напісаны = ІІІIII ст.
|Публікацыя =
|Асобнае выданне =
 
== Аўтарства ==
Даследчыкі не ўпэўненыя ці прозвішча аўтара сапраўднае, ці псеўданім. Ёсць сцверджанне нават, што ніякае гэта не імя: проста перапісчык, падаючы першыя радкі твора: «Гісторыі пастушынай пра Дафніса і Хлою ўступ» замест слова «гісторыі (твора)» (у родным склоне па-грэцкугрэчаску «логі») памылкова падвоіў «г», а тады першае слова чытаецца «лонгі» і можа разумецца як родны склон ад імя Лонга (Лонгаса) у значэнні «Лонгавага (твора)... уступ». Але большасць вучоных лічыць, што памылкі не было: на востраве Лесбасе імя Лонга пацвярджаецца дакументамі, на Эгейскіх астравах яно было нярэдкае.
 
Невядома, адкуль паходзіць пісьменнік. Магчыма, з [[Лесбас]]а — месца, дзе разгортваецца дзеянне яго рамана. Але асобныя вучоныя, спасылаючыся на апісанне марознай зімы ў творы — з'явы надзвычай рэдкай на гэтым востраве, і яшчэ сякія-такія недакладнасці, нават сумняюцда, што аўтар бываў на Лесбасе.
Для Дафніса і Хлоі першы пацалунак — як агонь, але надалей і яго не хапае: яны мучаюцца, пакутуюць, бо адчуваюць, што павінна яшчэ быць нешта, што дало б палёгку. Неспатольная смага палае ў сэрцы. I яны ніяк не могуць суняць яе, і не таму, што нешта перашкаджае ім, а са звычайнай несвядомасці. Бо яны ўпершыню для сябе адкрываюць пацалункі, абдымкі, ляжанне побач. Яны шукаюць розныя спосабы, каб заспакоіць незаспакоенае пачуццё. Перад імі ходзяць авечкі, козы, час ад часу ўзбуджаюцца, злучаюцца і спакойна пасля пасуцца. А яны — Дафніс і Хлоя — усё ніяк не могуць знайсці такога супакаення. Дафніс нават горыцца: няўжо ён горшы за барана ці казла?
 
Найвялікшая цнатлівасць, нявінная гульня ідуць у творы на мяжы звабнай спакусы. Малюючы чысціню кахання, Лонг, аднак, не абміне згадаць і Гнатана, аматара да хлапечага кахання, і Лікэніён, даючы ёй вымоўнае імя — па-грэцкугрэчаску «маладая ваўчыца», якім у старажытным Рыме называлі распусных жанчын. Спрактыкаваная Лікэніён пакажа Дафнісу, што такое фізічнае каханме. Але і навучаны Дафніс не наблізіцца да Хлоі, бо ён па-чалавечы, умеючы стрымаць сябе, паважаючы, кахае Хлою і не хоча спрычыніць ёй страху і болю.
Не, не так, як жывёла, кахае чалавек. I будзе ў іх той найвышэйшы, адзіяы час, будзе шлюб, і боль каханай нібы растворыцца ў вясельных спевах і скоках шматлікіх сведкаў іх сямейнага шчасця.
 
 
== Літаратуразнаўчы аналіз ==
Падрабязны аналіз кахання пастуха і пастушкі надае твору рысы псіхалагічнага рамана. Паводле сюжэтна-кампазіцыйнай будовы ён спалучаецца з матывамі букалічнай паэзіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вытанчанасцю і багаццем прыёмаў антычнай рыторыкі.<ref name="С. Малюковіч 1999">С. Малюковіч (1999)</ref> У творы адкінуты далёкія блуканні і вандроўкі закаханых герояў па многіх краінах і морах, няма дэкламацый і маналогаў, абавязковых ва ўсіх ранейшых грэцкіхгрэчаскіх раманах.<ref name="А. Клышка 1991">А. Клышка (1991)</ref>
 
Лонг тонка паказвае зараджэнне кахання, як усё вакол каханай і каханага пачынае бачыцца інакш. I яе хваёвы вянок, і яго адзенне, і цяпло яе губ. Непакой, надзея, радасць — усё міла і непаўторна, бо ўсё гэта ад яе і ад яго. Твор поўніцца адчуваннем красы, радасці гэтых драбніц, кожная з якіх сама сведчанне кахання. Разлеглае рэха далёкай песні маракоў, як і смех вясновых патокаў, летняя спёка, зімовая сцюжа — усё гэта гучыць і спявае для Дафніса і Хлоі песняю кахання. Ды нават каб вакол іх нічога не здаралася, іх сэрцы перапоўнены ёю. Твор — магутны хваласпеў каханню. Ён праходзіць ці не праз усе маналогі герояў, пачынаючы ад першага, Хлоінага, калі яна знемагае, адчуўшы ўсямоц гэтага пачуцця.<ref> name="А. Клышка (1991)<"/ref>
 
У творы бачыцца ўраўнаважанасць кампазіцыі, стройнасць разгортвання сюжэта: кожная з'ява ў жыцці аднаго героя мае сваю адпаведнасць у становішчы другога, і гэтыя раўналежныя пасля зліваюцца ў новым сінтэзе. У аўтара твора відаць майстэрскае валоданне прыёмамі антычнай рыторыкі. Твор разгортвае перад чытачом ці не ўсю тагачасную класіфікацыю апісанняў: малюнкаў, краявідаў, мясцін, садоў, пораў года, асоб. Тут сустракаеш прамовы самых розных відаў, у тым ліку і судовыя, дыялогі, маналогі, скаргі. Кожны эпізод у рамане добра абдуманы, узважаны.<ref> name="А. Клышка (1991)<"/ref>
 
Праз такую пажорнасздь герояў, праз адыход ад алімпійскага шматбожжа твор Лонга як бы засведчыў новы зрух у грамадстве, яго выспяванне ўспрыняць рэлігійнае і філасофскае аднабожжа. Твор Лонга з яго апяваннем маладога кахання як бы пярэдадзень тае ўсеахопнае любові да бліжняга, якую прагалосіць сваім дабравесцем той, хто дасць імем сваім назву новай, нашай эры.
Паказваючы пачуццё кахання ў самых розных праявах: у яго ўзлётах і ўпадках, радасцях і засмучэннях — аўтар разгорт-ваў багацце чалавечай душы і тым самым спрыяў выхаванню ў чытачоў чалавечнасці.
 
Свет буколікі, ідыліі быў узноўлены Лонгам не вершаванаю моваю, як вынікала з традыцыі, а празаічнаю. Адчуваецца ўплыў [[Феакрыт]]а, што быў вядомы як стваральнік ідылій. У Лонга і імя пастуха, як у Феакрыта,— Дафніс, ёсць і іншыя наследаванні — апісанне лета ў рамане амаль дакладны пераклад на прозу канца VII Феакрытавай ідыліі.<ref> name="А. Клышка (1991)<"/ref>
 
Твор паўплываў на развіццё пастаральнага рамана перыяду Адраджэння і Асветніцтва.<ref> name="С. Малюковіч (1999)<"/ref> [[Гётэ]], для якога Лонг быў адным з улюбёных антычных пісьменнікаў пакінуў красамоўнае сведчанне свайго ўзрушэння: «Увесь гэты твор сведчыць пра найвышэйшае мастацтва і культуру... Трэба напісаць цэлую кнігу, каб поўнасцю ацаніць па годнасці ўсе перавагі яго. Яго карысна чытаць штогод, каб вучыцца ў яго і кожны раз нанова адчуваць яго красу».
 
== Публікацыі, пераклады ==
170 846

правак