Нацыянальная самасвядомасць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Асноўныя рысы і гісторыя фарміравання: clean up, replaced: фармаванн → фарміраванн (2) using AWB (7893)
Радок 1:
'''Нацыянальная самасвядомасць''' — сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў [[чалавек]]а аб сваёй прыналежнасці да пэўнай [[нацыя|нацыі]], а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці роднага [[народ]]а.
 
== Асноўныя рысы і гісторыя фармаванняфарміравання ==
 
Першасныя элементы нацыянальнай самасвядомасці пачынаюць складвацца яшчэ ў першабытным грамадстве, калі людзі праяўляюць схільнасць мысліць у катэгорыях супрацьпастаўлення «мы» — «яны». Звычайна прадстаўнікі сваёй этнічнай супольнасці («мы») па шэрагу [[Антрапалогія|антрапалагічных]], [[Псіхалогія|псіхалагічных]], [[Культура|культурных]], [[Мова|моўных]] прыкмет ацэньваюцца адназначна пазітыўна, а члены іншаэтнічных груп, наадварот, найчасцей яўна негатыўна.
 
Канчатковае фармаваннефарміраванне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца ў працэсе ўтварэння нацыі на аснове ўсведамлення людзьмі свайго агульнага паходжання і непарыўнай звязанасці з роднай зямлёй, адчування самабытнасці сваёй культуры, мовы, нацыянальнага [[характар]]у, [[менталітэт]]у, пачуцця агульнанацыянальнай салідарнасці. У структуры нацыянальнай самасвядомасці арганічна ўзаемазвязаны рацыянальныя, ідэалагічныя, эмацыянальна-пачуццёвыя і нават ірацыянальна-містычныя элементы.
 
Нацыянальная самасвядомасць большасці народаў свету аформілася на працягу [[18 ст.|18]]—[[20 ст.]], калі на розных [[кантынент]]ах у выніку ўзмацнення кансалідацыі этнасацыяльных супольнасцей, актывізацыі нацыянальна-вызваленчых рухаў сфармаваліся нацыі сучаснага тыпу (напр., [[Англія|англійская]], [[Германія|нямецкая]], [[Францыя|французская]], [[Японія|японская]], [[ЗША|амерыканская]]). Нацыянальная самасвядомасць знаходзіцца ў аснове пачуцця агульнадзяржаўнага [[патрыятызм]]у, нацыянальнага гонару, любові да роднага народа, культуры, мовы, да сваёй Радзімы.