Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: "Змагання" → «Змагання» using AWB (7893)
Радок 5:
Асноўная мэта — арганізацыя культурна-асветніцкай працы і гаспадарчай дзейнасці праз стварэнне бібліятэк, клубаў, сельскагаспадарчых кааператываў, забеспячэнне сялян сельскагаспадарчай тэхнікай і пашырэнне сельскагаспадарчых ведаў. Адначасова, ідучы за [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|БХД]] і [[Беларускі сялянскі саюз|БСС]], вёў агітацыю супраць уплыву [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]. У сярэдзіне [[1927]] г. БІГіК налічваў 52 гурткі.
 
Дзейнасць БІГіК асабліва актывізавалася ў [[1931]]—[[1934]] гг., калі польскія ўлады ліквідавалі нацыянал-вызваленчыя арганізацыі [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] і «[["Змагання"]]», значна абмежавалі [[Таварыства беларускай школы]]. У [[1934]]—[[1935]] гг. БІГіК налічваў больш за 80 гурткоў, якія аб'ядноўвалі каля 1,2 тыс. членаў, пераважна каталіцкага веравызнання. Гурткі БІГіК дзейнічалі ў [[Віленскі павет|Віленскім]], [[Браслаўскі павет|Браслаўскім]], [[Дзісенскі пвает|Дзісенскім]], [[Вілейскі павет|Вілейскім]], [[Ашмянскі пвает|Ашмянскім]], [[Лідскі павет|Лідскім]] і [[Баранавіцкі пвает|Баранавіцкім]] паветах. БІГіК дзейнічаў пад кіраўніцтвам БХД, ператворанай у [[1934]] г. у Беларускае нацыянальнае аб'яднанне (БНА). У пачатку [[1936]] г. ва ўмовах узмацнення барацьбы за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту па прапанове Галоўнай управы ТБШ (ініцыятыва ЦК КПЗБ) БІГіК выступіў супольна з ТБШ за адкрыццё беларускіх школ і ажыццяўленне іншых нацыянальных патрабаванняў. Аднак шырокага супрацоўніцтва гэтых арганізацый не адбылося. Забаронены польскімі ўладамі.
 
== Літаратура ==