Класічная Грэцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
У выніку перамогі грэкаў у [[Грэка-персідскія войны|грэка-персідскіх войнах]] (500—449 да н.э.) адбываецца бурнае развіццё [[Афіны|Афін]], ствараецца [[Дэлоскі саюз]] (на чале з Афінамі). Час найвышэйшай магутнасці Афін, найбольшай [[дэмакратыя|дэмакратызацыі]] палітычнага жыцця і росквіту культуры прыходзіцца на час праўлення [[Перыкл]]а (443—429 да н.э.). Барацьба паміж Афінамі і [[Спарта|Спартай]] за [[гегемонія|гегемонію]] ў Грэцыі і супярэчнасці паміж Афінамі і [[Карынф]]ам, звязаныя з барацьбой за гандлёвыя шляхі прывялі да [[Пелапанеская вайна|Пелапанескай вайны ]] (431—404 да н.э.), якая завяршылася паразай Афін.
 
== Гарады і калоніі ==
Самымі галоўнымі гарадамі-дзяржавамі былі [[Афіны]] і [[Спарта]]. Іншыя гарады, такія як [[Карынф]], [[Халкіда]], [[Мілет]], [[Смірна]] і [[Эрытрэя]], мелі свае традыцыі і форму кіравання. Гарады-дзяржавы разрасталіся, засноўвалі калоніі на берагах [[чорнае мора|Чорнага мора]], у [[Кірэнаіка|Кірэнаіцы]] — на поўначы [[Афрыка|Афрыкі]] ([[Лівія]]), на [[Сіцылія|Сіцыліі]], у [[Паўднёвая Італія|Паўднёвай Італіі]] і нават на паўднёвым узбярэжжы [[Францыя|Францыі]] і [[Іспанія|Іспаніі]]. Грэчаскія гарады-дзяржавы супернічалі паміж сабой.
 
[[Афіны]], [[Спарта]] і некаторыя іншыя гарады аб'ядноўваліся ў барацьбе супраць [[персы|персаў]], якая доўжылася больш за 50 гадоў, і атрымалі перамогу пры [[Саламан|Саламіне]] і [[Марафон]]е ў 480 г. да н.э. З-за таго што [[Спарта]] спужалася росту магутнасці [[Афіны|Афін]], пачалася [[Пелапанеская вайна]], якая доўжылася 25 гадоў. Раз'яднанасць гарадоў — дзяржаў прывяла да таго, што ў 338 г. да н.э. [[Грэцыя|Грэцыю]] заваяваў македонскі цар [[Філіп II Македонскі|Філіп II]] — бацька [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Македонскага (Вялікага).]]
 
== Мастацтва ==