Старажытнагрэчаская літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
арфаграфія
Радок 8:
 
== Гісторыя ==
Вядучыя жанры архаічнага перыяду (са старажытных часоў да 5 ст. да н.э.) — эпас (8—7 ст. да н.э.) і лірыка (7—6 ст. да н.э.). Першыя пісьмовыя помнікі — эпічныя паэмы «[[Іліяда]]» і «[[Адысея]]», аўтарства якіх звязваецца з імем Гамера. Захаваліся ўрыўкі ад т.зв. кіклічных паэм (7—6 ст. да н.э.), заснаваных на міфалагічных паданнях Траянскага цыкла, што не ўвайшлі ў «Іліяду» і «Адысею», а таксама Фіванскага і інш. цыклаў. Прыкладна ў той жа час узніклі гімны да багрўбагоў (дайшло больш за 30), якія прыпісваліся Гамеру і да нашага часу традыцыйна называюцца гамераўскімі. Дыдактычны эпас прадстаўлены паэмамі «Тэагонія» і «Турботы і дні», створанымі ў канцы 8 — пач. 7 ст. да н.э. [[Гесіёд]]ам — першым паэтам, вядомым як рэальная асоба. У 7—6 ст. да н.э. галоўнае месца заняла лірыка (элегія, ямб, меліка). У форме элегіі іаніец Калін і спартанец Тыртэй развівалі патрыятычную тэму, заклікалі да воінскай доблесці і мужнасці ў барацьбе з ворагамі. Дэмакрат-рэфарматар Салон асуджаў карысталюбства і хцівасць знаці, Феагнід абараняў ідэалы арыстакратаў, Мімнерм стаў пачьгаальнікампачынальнікам эратычнай паэзіі. Ямбічныя вершы першым пачаў складаць Архілох. Сіманід вядомы сваімі «жаночымі ямбамі» — трапнымі сатырамі на асобныя тыпы жанчын. Апошні класік ямбаграфіі — Гіпанакт з Эфеса. Цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі) быў [[востраў Лесбас]], дзе на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі [[Сапфо]] і [[Алкей]]. Палітычную тэматыку Алкей сумяшчаў з бяседнай, ствараў застольныя песні (сколіі), распрацаваў сваю ўласную алкееву страфу. Каханне апяваў у сваіх вясёлых вытанчаных вершах [[Анакрэонт]]. Майстрамі харавой лірыкі былі Алкман, Стэсіхор, Арыён, Івік, Сіманід, [[Вакхілід]], [[Піндар]]. Узнікненне прозы ў 6 ст. да н.э. звязана з развіццём навукі, філасофіі, гістарыяграфіі ([[Фалес]], [[Анаксімандр]], [[Анаксімен]], [[Геракліт]], [[Гекатэй Мілецкі]]). Героямі новага тыпу фальклорнага апавядання становяцца гіст. асобы (Кір, Крэз, Салон і інш.). Празаічныя байкі фэкі звязвалі з імем фрыгійскага раба [[Эзоп]]а.
 
Класічны (атычны) перыяд (5—4 ст. да н.э.) — час найвышэйшага росквіту грэч.грэчаскай л-рылітаратуры. Духоўным запатрабаванням дэмакр.дэмакратычнага по-лісаполіса найб.найбольш адпавядала драматургія, што дасягнула найвышэйшай маст.мастацкай даскана-ласцідасканаласці ў творчасці трагікаў [[Эсхіл]]а, [[Сафокл]]а, [[Эўрыпід]]а, камедыёграфа [[Арыстафан]]а. Крызіс поліснай ідэалогіі (з сярэдзіны 5 ст. да н.э.), павышэнне ролі асобы знайшлі адлюстраванне ў дзей-насцідзейнасці сафістаў, якія зрабілі ўгошўўплыў на драматургію і ў вялікай ступені вызначылі развіццё прозы, што стала пануючай у 4 ст. да н.э.
 
Высокага мастацкага ўзроўню яна дасягнула ў галіне гістарыяграфіі ([[Герадот]], [[Фукідыд]], [[Ксенафонт]]), аратарскага мастацтва (Лісій, Ісакрат, [[Дэмасфен]]), філасофіі ([[Платон]], [[Арыстоцель]]). Першынство заваявала аратарская проза, звязаная з надзённымі палітычнымі пытаннямі. Узнікла рыторыка, тэорыя аратарскай аргументацыі, якая адкрыла ў слове новыя спосабы ўздзеяння на слухачоў. Філасофскі дыялог, ля вытокаў якога стаяў [[Сакрат]], стаў вялікім дасягненнем Платона. Дзякуючы трактатам [[Арыстоцель|Арыстоцеля]] «Аб паэтах» (не захаваўся) і «ПаэтькаПаэтыка» асобнай, самастойнай галіной ведаў стала тэорыя паэзіі. Тэорыя стылю, грунтоўна распрацаваная ў арыстоцелеўскай «Рыторыцы», зрабіла вялікі ўплыў на эстэтычную тэорыю і драматургічную пракгыкупрактыку Адраджэння і класіцызму.
 
Літаратура эліністычнага перыяду (канец 4 — 1 ст. да н.э.) адышла ад грамадскіх і палітычных праблем і звярнулася да звычайных жыццёвых пытанняў і канфліктаў. На змену выкрывальнай камедыі Арыстафана прыйшла «новая камедыя» [[Менандр]]а з сямейна-бытавой і любоўнай тэматыкай, з гуманна-філантрапічным тлумачэннем грамадскіх супярэчнасцей.
 
Пачынаючы з 3 ст. да н.э. літаратура развівалася пераважна ў новых культурных цэнтрах, найлершнайперш у егіпецкай [[горад Александрыя|Александрыі]], куды перамясціўся сусветны цэнтр навукі і мастацтва. Александрыйская паэзія распрацоўвала малыя жанры ([[элегія|элегію]], [[гімн]], [[эпіграма|эпіграму]], ідылію, эпілій), у якіх перавага аддавалася любоўнай тэматьшытэматыцы, эксперыментавала з формай і словам, што надавала паэзіі элітарны характар. Александрыйцы ([[Калімах]]) спалучалі паэтычную дзейнасць з філалагічнымі заняткамі ў Александрыйскай бібліятэцы. Супраць малых формаў Калімаха выступаў [[Апалоній Радоскі]], аўтар эпічнай паэмы «Арганаўтыка». Жанр ідыліі з тэмай пастухоўскага жыцця на ўлонні прыроды ўвёў у літаратуру [[Феакрыт]]. Традыцыю празаічных мімаў (у сатырычных сцэнах) Сафрона (5 ст. да н.э.) аднавіў александрыйскі паэт Геронд. Літаратурнае афармленне набьшанабыла навела з гістарычным і бытавым зместам (Арыстыд), што да эпохі элінізму заставалася фальклорнай.
 
У гэты перыяд выпрацавалася т.зв. «агульная ыовамова» ўсіх грэкаў — койнэ, у аснове якой ляжаў атычны дыялект з прымессю іанійскага.
 
Рымскі (позні) перыяд (канец 1 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) звязаны з заваяваннем Грэцыі Рымскай імперыяй. Выдатнымі прадстаўнікамі т.зв. «элінскага адраджэння» былі філосаф-мараліст [[Плутарх]], філосаф-кінік Дыён Хрысастом, майстар антычнай сатыры Лукіян. Апошні апавядальны жанр антычнасці — рамана (Харытон, Ксенафонт, Ямвліх, Ахіл Татый, [[Лонг]], Геліядор). Многія жанры позняй грэчаскай літаратуры перайшлі ў хрысціянскую.
Радок 25:
 
== Беларускія пераклады ==
Літаратура Старажытнай Грэцыі на Беларусі — своеасаблівая школа мастацкай творчасці і філасофска-эстэтычнай адукацыі. Яе дасягаеннідасягненні выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці выдатныя прадстаўнікі старажытнай беларускай літаратуры [[Клімент Смаляціч]] і [[Кірыла Тураўскі]]. Паэтычныя прыёмы гераічнага эпасу адраджаліся ў творчасці [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]] і [[М. Гусоўскі|М. Гусоўскага]]. С. Кашуцкі і [[С. Будны]] натавалі [[Гамер]]а, [[Платон]]а, Арыстоцеля. На традыцыі платонаўскага дыялога апіраўся [[А. Волан]]. Да вобразаў і сюжэтаў грэчаскай міфалогіі і літаратуры звяртаўся [[Сімяон Полацкі]], а ў 19 ст. — [[Я. Чачот]], [[Я. Баршчэўскі]], [[В. Дунін-Марцінкевіч]]. Класічную спадчыну грэкаў арганічна ўспрымаў [[М. Багдановіч]]. У лік ранніх помнікаў свецкай перакладной літаратуры на Беларусі ўваходзілі гістарычны раман «Александрыя» і «Аповесць пра Трою».
 
3 грэчаскай мовы перакладалі [[Б. Тарашкевіч]] (урыўкі з «Іліяды»), [[Ю. Дрэйзін]] («Антыгона» [[Сафокл]]а), [[Л. Баршчэўскі]] («Прыкуты Праметэй» [[Эсхіл]]а), [[А. Клышка]] («[[Дафніс і Хлоя]]» [[Лонг]]а).