Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{нейтральнасць}}
'''Энцыклапе́дыя гісто́рыі Белару́сі'''  — шматтомная энцыклапедыя на [[беларуская мова|беларускай мове]], выданне Інстытуту гісторыі [[Акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]].
 
У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадcкія і ваенныя падзеі на [[Беларусь|Беларусі]], а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы распавядаюць пра гістарычных асоб і іх радаводы. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм.
 
Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.
 
== Бібліяграфія ==
* Т. 1. А  — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М.  В.  Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1993.  — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
* Т. 2. Беліцк  — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б.  І.  Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1994.  — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
* Т. 3: Гімназіі  — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1996.  — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
* Т. 4: Кадэты  — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1997.  — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
* Т. 5: М  — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1999.  — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
* Т. 6. Кн. 1: Пузыны  — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 2001.  — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
* Т. 6. Кн. 2: Усвея  — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 2003.  — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
 
== Ацэнкі ==
На вокладцы першых двух тамоў энцыклапедыі змяшчалася выява старажытнага беларускага герба [[Пагоня|Пагоні]], аднак пачынаючы з трэцяга тому ([[1996]]) яе прыбралі. Беларускі гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] тлумачыць гэта з'яўленнем палітычнай цэнзуры ў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі. У гэты ж час новы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» [[Пётр Петрыкаў]] выступіў з жорсткай крытыкай ранейшага кіраўніцтва энцыклапедыі, сцвярджаючы, што галоўнай адметнасцю першых тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» быў ''«ярка выражаны антырусізм, а ў многіх выпадках зацятая русафобія»''.<ref>Петрыкаў П. Туман русафобіі ахутаў Беларускую Энцыклапедыю // [[Беларуская думка (1991)|Беларуская думка]]. 1996. №  3.</ref> Прывёўшы ў прыклад некаторыя артыкулы, напісаныя супрацоўнікамі Інстытуту гісторыі, П. Петрыкаў абвінаваціў гэтую ўстанову ў тым, што яна ажыццяўляе ''«татальную фальсіфікацыю»'' гісторыі. Беспадстаўны і палітычны характар падобных закідаў паказалі дырэктар Інстытуту гісторыі [[Міхаіл Касцюк]]<ref>[[Міхаіл Касцюк|Касцюк М.]] Палітызаваная гісторыя не можа быць сапраўднай навукай // [[Голас Радзімы]]. 1996, 8 жніўня.</ref> і яго намеснік [[Міхаіл Біч]]<ref>[[Міхась Біч|Біч М.]] Туман дылетанцтва і тэндэнцыйнасці // [[Голас Радзімы]]. 1996, 12 верасня.</ref>, якія ўступілі ў палеміку з Петрыкавым.
 
Пры новых кіраўніках выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» канцэпцыя чарговых тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» на хаду мянялася, і нават падрыхтаваныя да друку артыкулы вярталіся на цэнзуру. П. Петрыкаў, напрыклад, паўсюль выкрэсліваў слова «русіфікацыя», не прапускаў ніякай крытыкі ў бок Расіі ды савецкай улады і г. д. Праз грубае ўмяшанне ў тэксты многія гісторыкі (у прыватнасці, [[Валянціна Вяргей]], [[Андрэй Кіштымаў]], [[Уладзімір Конан]], [[Мікола Крывальцэвіч]], [[Генадзь Сагановіч]] і інш.) адмовіліся ад далейшага супрацоўніцтва з выдавецтвам і забралі адтуль свае артыкулы.<ref>[[Генадзь Сагановіч]]. [http://arche.bymedia.net/2001-3/sahan301.html Вайна з беларускай гісторыяй] // [[ARCHE]] №  3 (17) — 2001</ref>
 
Вынікі рэдактарскай працы ў гэтых тамах энцыклапедыі таксама крытыкуе беларускі гісторык [[Валянцін Грыцкевіч]].<ref>В. П. Грыцкевiч. [http://albaruthenia.by.ru/art/hryckewicz.htm Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі] // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 1998. С. 7—15</ref>
Радок 31:
 
** ''Івацэвіцкі раён''
# «Бялявіцкі, Бусяжскі...Бусяжскі…» на старонцы 467. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання, памылка ў назве, слушная назва  — ''[[Бялавіцкі сельсавет|Бялавіцкі]]''.
# «Доўгаўскі, Даманаўскі...Даманаўскі…» на старонцы 468. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
 
* '''Т. 4'''
** ''Капыльскі раён''
# «Пясочанскі, Пацейкаўскі...Пацейкаўскі…» на старонцы 105. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
 
* '''Т. 5'''
** ''Нясвіжскі раён''
# «Квачоўскі, Казлоўскі, Ланскі...Ланскі…» на старонцы 347. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
 
{{зноскі}}