Артуа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Артуа
др вікіфікацыя
Радок 3:
'''Артуа́''' ({{lang-fr|Artois}}) — [[Гістарычныя вобласці Францыі|гістарычная вобласць]] на паўночным усходзе [[Францыя|Францыі]], якая мяжуе з [[Фландрыя, гістарычная вобласць|Фландрыяй]] і [[Пікардыя|Пикардыяй]], цяпер уваходзіць у склад [[дэпартаменты Францыі|дэпартамента]] [[дэпартамент Па-дэ-Кале|Па-дэ-Кале]]. Сталіца — горад [[Арас]], вядомы сваімі [[габелен]]амі.
 
Мясцовасць з адхоннымі ўзгоркамі і невысокімі гарамі ўяўляе сабой адну з багатых водамі абласцей Францыі. Рэкі Оці і Канш цякуць на захад, Аа, Ліс, Скарп і некалькі іншых маленькіх рэчак цякуць на поўнач і паўночны ўсход. Паўднёвая частка ляжыць вышэй і славіцца ўрадлівай глебай сваіх [[даліна|далін]], а паўночная частка пакрыта [[балота|балотамі]]мі. Дзеля запатрабаванняў у вадзяных шляхах, як і дзеля асушвання балот на паўночным усходзе пракапана мноства каналаў.
 
Артуа належыць да жытніц Францыі. Багатыя пашы спрыяюць жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Хоць лясы там мала, затое ёсць [[торф]], а на ўсход ад Ардэнаў — [[каменны вугаль|каменнавугальныя паклады]]. У канцы XIX стагоддзя на тэрыторыях графства вырошчваліся [[лён]] і [[каноплі]], рэпнае насенне і [[хмель]].
 
У [[1237]] годзе [[Людовік IX, кароль Францыі|Людовік IX]] зрабіў Артуа графствам і аддаў у леннае ўладанне свайму брату [[Роберт I Адважны|Роберту I Адважнаму]]. Калі Роберт паў у [[Егіпет|Егіпце]] ў бітве пры [[Мансур]]ы (8-га лютага [[1250]]), яго спадчыннікам стаў сын [[Роберт II Добры|Роберт II]], які адправіўся з Людовікам IX у [[Туніс]] і быў падчас палону [[Карл II Анжуйскі|Карла II]] рэгентам у [[Сіцылія|Сіцыліі]]. Ён быў забіты 11 ліпеня [[1302]] года падчас [[Бітва пры Куртры|бітвы пры Куртры]].
 
Пасля Артуа дастаўся Фландрыі і [[Бургундыя|Бургундыі]], але ў сілу [[Пірэнейскі мір|Пірэнейскага]] і [[Німвегенские мірныя дагаворы 1678–79|Нимвегенского міру]] ([[1659]] і [[1678]]) ізноў адышоў да Францыі. Кароль [[Карл X, кароль Францыі|Карл X]], быўшы яшчэ прынцам, насіў тытул графа Артуа.