Касцёл Святой Ганны (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
Каменны касцёл быў пабудаваны ў 1495—1500 гадах і асвечаны [[22 мая]] [[1501]] года. Мецэнатам касцёла быў Вялікі князь Літоўскі [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] (1461—1506). У 1501—1507 гадах архітэктар Мікалай Энкінгер з Данцыгу аднавіў ансамбаль касцёла.
 
Пасля пажару 1564 года храм прыйшоў у запусценне. [[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] і [[Юрый Радзівіл (1556—1600)|Ежы Радзівіл]] яго аднавілі і нанова асвяцілі толькі ў 1581 годзе; менавіта тады будынак набыў выгляд, які ў асноўным захаваўся да нашых дзён. У XVII стагоддзі абваліліся скляпенні будынку і пры яго рамонце галоўным чынам быў зменены інтэр’ерінтэр'ер: былі вытынкаваныя сцены, усталяваны тры новых байдачных алтары.
 
У будаванні храма было выкарыстана 33 віды жоўтае фасоннае цагліны. Толькі пасля пажару 1761 года закуродымленыя ўнутраныя сцены былі атынкаваныя, а вонкавыя  — пафабаваныя ў чырвоны колер. Драўляныя дахавыя перакрыцці былі замененыя каменнымі скляпеннямі.
 
Знешні выгляд храма захоўваўся і пры чарговых рамонтах пасля паўстання 1794 года, вайны 1812 года, рэстаўрацыях у 1871, 1902—1909 і 1971 гадах.
Радок 74:
Войска французаў у 1812 годзе спаліла ўсё драўлянае начыненне храма. У 1848—1859 гадах храм зноўку рэстаўраваўся. На знешнім пакрыцці храма была створана імітацыя чырвонае цагліны. У траўні 1867 года ад пажару асабліва пацярпелі дах, вокны і дзверы. Пры пракладцы вуліцы ў 1872 годзе была знесена закладзеная на сродкі мужа і жонкі Мілкевічаў у 1746 годзе ранейшая званіца (побач з храмам), перабудаваная ў 1802 годзе Міхалам Шульцам. Побач была збудавана новая, імітуючая готыку званіца па праэкце архітэктара Мікалая Мікалаевіча Чагіна, якая захавалася да нашых дзён.
 
У 1902—1909 гадах праз небяспеку абвалу касцёл зноўку рэстаўруецца. Варшаўскі рэстаўратар Дзянконскі ўмацаваў падмурак, дрэніраваў і асушыў тэрыторыю, сцены ўмацаваў металічнымі канструкцыямі, нанова ўзвёў скляпенні, аднавіў раздрабнелую цагліну, зчысціў знешні пласт тынкоўкі. Гэтым разам была выкарыстана чырвоная гліна. Варта адзначыць, што каменныя скляпенні занадта цяжкія для дадзенай архітэктурнай будовы, а металічнае ўмацаванне сценаў — гэта бомба запавольненага дзеяння, бо метал іржавее і аднойчы прыйдзе ў непрыдатнасць.
 
Пасля другой сусветнай вайны касцёл зачынены не быў.