Верхаянскі хрыбет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: pnb:ورخویانسک سلسلہ
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 25:
'''Верхаянскі хрыбет''' — горная краіна на паўночным усходзе [[Сібір]]ы, у [[Рэспубліка Саха|Рэспубліцы Саха (Якуція)]], у [[Расія|Расіі]].
 
З'яўляецца водападзелам басейнаў рэк [[Лена]] і [[Рака Алдан|Алдан]], [[Амалой]], [[рака Яна|Яна]]. Даўжыня каля 1200 км ад дэльты Лены да р. Тампо (правы прыток Алдана). Утварае выпуклую на пазднёва-заходнюю дугу шырынёй ад 100 да 250 км. Складаецца са шматлікіх масіваў і хрыбтоў з высакагорным (Арулган) і згладжаным сярэднягорным (Хараўлахскі, Кулар) рэльефам і ўпадзін, што іх падзяляюць. Вышыні ад 700 да 900 м на поўначы і поўдні, у сярэдняй частцы павялічваюцца да 2389 м. Верхаянскі хрыбет — антыклінорый, складзены з алеўралітаў, пясчанікаў, сланцаў, радзей вапнякоў. Месцамі асадкавыя пароды прарваны дайкамі дыябазаў і гранітнымі інтрузіямі. Да вышыні 800—1200 м лістоўнічныя рэдкалессі, вышэй — хмызняковая вольха і кедравы сланік; на вяршынях высакагорных хрыбтоў халодная арктычная пустыня. Усюды пашырана шматгадовая мерзлата. Радовішчы [[золата]], алавяных руд.
 
== Літаратура ==
* Верхаянскі хрыбет // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
 
{{yakutia-geo-stub}}
{{Горныя сістэмы Азіі}}
 
[[Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі]]
[[Катэгорыя:Горы Расіі]]
 
 
{{yakutia-geo-stub}}
 
[[bg:Верхоянски хребет]]