Вера Ігнатаўна Маслоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка перанёс старонку Вера Маслоўская у Вера Ігнатаўна Маслоўская
др clean up using AWB (7893)
Радок 2:
 
== Жыццярыс ==
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям'і. Атрымала пачатковую адукацыю ў Агароднічках і Супраслеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914 здала экстэрнам выпускныя экзамэны ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Але, калі дыплом настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915 нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасць арганізацыі беларускіх школ. У 1917 Вера зноў у [[горад Свіслач|Свіслачы]], на чатырохмесячных педагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай [[Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя|беларускай настаўніцкай семінарыі]]. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны, дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919 павышае свае кваліфікацыі на [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы, (1919)|беларускіх настаўніцкіх курсах]] у [[Вільня|Вільні]], дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага году настаўнічала на Міншчыне (в. Карма Ігуменскага пав.), была школьным інструктарам на Барысаўскі і Дзісенскі паветы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 ў Мінску. Прымкнула да [[БПС-Р]], пад уплывам [[П. Бадунова]]й напісала свой першы верш «Ідзі!», надрукаваны 27 чэрвеня 1920 ў мінскай газеце [[Беларусь (1919, Мінск)|«Беларусь»]].
 
12 лютага 1920 Вера выйшла замуж за Уладзіслава Маслоўскага, капітана польскай арміі, які неўзабаве загінуў на фронце. У канцы 1920 Вера Маслоўская вяртаецца ў родныя Агароднічкі з заданнем стварыць на тэрыторыі Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага паветаў падпольную паўстанчую арганізацыю. Кіраваў ёю ўрад Ластоўскага, які ў той час знаходзіўся ў Коўне. Пад канец 1921 паўстанчая арганізацыя мела ўжо свае ячэйкі ва ўсіх паветах Беласточчыны і Гродзеншчыны, а ў раёне Белавежскай пушчы — партызанскае злучэнне на чале з [[Герман Шыманюк|Германам Шыманюком]] (пс. «Скамарох»). У верасні 1921 г. ў [[Прага|Празе]] адбывалася [[Першая Усебеларуская канферэнцыя]], у якой Вера Маслоўская ўдзельнічала як дэлегат ад Беласточчыны і Гарадзеншчыны (ехала ў Прагу з пашпартам [[БНР]] праз Літву, Балтыйскае мора і НямеччынуГерманію). У Празе яна выступіла як аўтар рэзалюцыі аб змаганні за ўз'яднанне ўсіх беларускіх земляў. Пасля вяртання Маслоўскай на радзіму яе поле дзейнасці хутка пачало звужацца, у снежні 1921 ў падпольную арганізацыю пранік правакатар, у сакавіку 1923 г. 43 падпольшчыкі з Маслоўскай на чале апынуліся за кратамі беластоцкай турмы. Ад 14 да 22 мая 1923, адбываўся ў Беластоцкім акруговым судзе «Працэс 45-і». Цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская, якую абвінавачвалі ў тым, што яна арганізавала і кіравала падпольнай арганізацыяй, удзельнічала ў пражскай канферэнцыі, супрацоўнічала з беларускім штабам у Мерачы ([[Літва]]). Маслоўская прызнала, што прымала самы актыўны ўдзел у арганізацыі, каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі падзеленай Беларусі, аднак у гэтым віноўнай сябе няне лічыць. Вера Маслоўская была прыгаворана да шасцігадовага турэмнага зняволення. Пакаранне адбывала ў [[Беласток]]у і Варшаве. Вялікую маральную падтрымку зняволенай і яе таварышам аказвала беларуская грамадскасць, у прыватнасці, актыў створанай летам 1922 [[БРА|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]], [[Леапольд Родзевіч]] прысвяціў Маслоўскай верш «Начны светагляд». Дасылала Маслоўская на волю свае лісты і вершы. Сярод іх верш, прысвечаны органу БРА, «Вольны Сцяг», які быў надрукаваны ў гэтай жа газеце 16 верасня 1923. Вершы Маслоўскай у той час друкаваліся таксама ў рускай газеце «Рассвет», якая выдавалася ў Амерыцы.
 
Дзякуючы старанням прадстаўніка савецкага Чырвонага крыжа ў Польшчы Стэфаніі Сэмпалоўскай Вера вызваляецца з турмы датэрмінова (чэрвень 1927). 21 лістапада 1927 выйшла замуж за Уладзіміра Карчэўскага. Як былы палітвязень доўгі час застаецца беспрацоўнай. Спярша сям'я жыла ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]], а потым у Альпені на Палессі і ў Кодані над Бугам, дзе Вера была арганізатарам мастацкай самадзейнасьцісамадзейнасці (у Альпені ставілі, між іншым, Купалаву «Паўлінку», ролю якой выконвала Вера). Да настаўніцкай працы Вера з мужам вяртаюцца толькі пры савецкай уладзе. З восені 1939 працавалі ў Калантаях Ваўкавыскага павета, а летам 1940 вяртаюцца ў Агароднічкі. Тут арганізуюць беларускую няпоўную сярэднюю школу. У гэтай школе працавалі таксама ў часе нямецкай акупацыі (да Калядаў 1941), а пазней, калі яўнае навучаньненавучанне было забаронена, вучылі дзяцей таемна. Восенню 1943 зноў адкрываецца беларуская школа ў Агароднічках, у якой надалей працуюць Карчэўскія.
 
У Агароднічках працавала Вера і пасля вайны, выкладаючы родную мову. Аднак у выніку тэрарыстычных дзеянняў падполля была вымушана спыніць настаўніцкую працу ў Агароднічках і ў чэрвені 1946 выехала ў Жагань на Сілезіі. Тут арганізавала дзіцячы сад, якім кіравала пяць гадоў. У палове 1951 вярнулася ў Супрасль, дзе загадвала гарадской бібліятэкай, працавала ў Лізе жанчын, была выбрана раднай у беластоцкую Павятовую раду. З верасня 1958 на пенсіі. Памерла ў Супраслі, пахаваная на мясцовых могілках.
 
== Творчасць ==
Паэтычная творчасць Веры Мурашкі вырасла на глебе нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў пачатку дваццатых гадоў, удзельнікамі якой былі заходнебеларускія сяляне, рамеснікі і сельская інтэлігенцыя розных палітычных поглядаў і напрамкаў. Старонкі гераічнага народнага змагання, у якім актыўны ўдзел прымае сама паэтэса, былі вядучым матывам ранняга перыяду яе творчасці. Вершы гэтага часу з'яўляюцца няне толькі своеасаблівай дакументацыяй настрояў і імкненняў руху, але і важным інструментам яго прапаганды. На гэта паказвае іх высокая грамадзянская заангажаванасць, імкненне ўздзеяння на чытача, іх агітацыйная накіраванасць, што нярэдка перавышае мастацкія сродкі і формы вершаскладання. Гэтым мэтам служаць вершы «Мужык», у якім акрамя гаротнай долі селяніна моцна акцэнтуецца ўсведамленне яго чалавечай годнасці, а таксама «Ідзі!» — з ярка выражаным заклікам да працы і барацьбы за лепшую долю. Верш «Бацькаўшчыне» ўгрунтаваны на матывах узброенага змагання партызанскага злучэння, якое дзейнічала ў Белавежскай пушчы пад камандаваннем «Скамароха», а вершам «Беларускім партызанам» паэтэса адгукнулася на расправы палявых судоў над удзельнікамі падполля.
 
Цяжка перажывала маладая паэтэса гады зьняволеннязняволення, пакутлівая атмасфэраатмасфера якіх знайшла адлюстраванне ў значнай колькасці вершаў, напісаных у 1923-27 («Думкі», «За кратамі», «Птушка», «Вясна за кратамі» і інш.). Яны складаюць выразна акрэслены тэматычны цыкл яе творчасці, у якім пластычнае адлюстраванне панурых турэмных будняў і пякучай тугі па свабодзе і радзімай старонцы («Там, дзе Супрасль, Белавежа, думкі там ляцяць…») не пераходзіць у безнадзейнасць і роспач, а чаргуецца з моцнымі акцэнтамі веры. Аптымістычная візія жыцця шырока праяўляецца таксама ў яе лірыцы кахання ці апісаннях прыроды («Успамін», «Дзе, сонейка, ты», «Прамень», «У гаі»). Гэтая тэндэнцыя наглядаецца і ў своеасаблівым запаветным вершы «Хацела б я» — з ярка выражаным гуманістычным асэнсаваннем маралі і суадносін паміж людзьмі.
 
== Літаратура ==